Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
1 Коринфянам 8 глава
АХВЯРЫ, ШТО СКЛАДАЮЦЦА ІДАЛАМАгульныя прынцыпы1 Вядома, пра ахвяры ідалам мы ўсе маем пазнанне. Але пазнанне робіць ганарыстым, а любоў будуе.
2 Калі хто думае, што пазнаў нешта, той яшчэ не пазнаў як належыць.
3 А калі хто любіць Бога, той вядомы Яму.
4 Наконт спажывання ахвяр ідалам мы ведаем, што нічым з’яўляецца ў свеце ідал і што няма бога, апроч Аднаго.
5 Калі і ёсць так званыя багі на небе ці на зямлі, як ёсць шмат багоў і шмат гаспадароў,
6 то ў нас адзін Бог Айцец, ад якога паходзіць усё і мы існуём для Яго. І ёсць адзін Пан Езус Хрыстус, праз якога ўсё, і мы праз Яго.
7 Але не ва ўсіх такое пазнанне. Некаторыя і дагэтуль маюць язычніцкую свядомасць і спажываюць ахвяраванае ідалу, а іхняе сумленне, будучы слабым, апаганьваецца.
8 Аднак ежа не набліжае нас да Бога, бо ці ямо, не становімся лепшымі, ці не ямо, не становімся горшымі.
9 Але глядзіце, каб вашая свабода не стала прычынай упадку для слабых.
10 Бо, калі хто ўбачыць, што ты, маючы пазнанне, сядзіш за сталом сярод язычніцкіх ідалаў, то ці яго сумленне, будучы слабым, не заахвоціцца есці ахвяры, прынесеныя ідалам?
11 Так праз тваё пазнанне гіне слабы брат, дзеля якога памёр Хрыстус.
12 Калі вы грашыце так супраць сваіх братоў і раніце іхняе слабое сумленне, вы грашыце супраць Хрыста.
13 Таму, калі ежа схіляе майго брата да граху, ніколі не буду спажываць мяса, каб я не спакусіў брата майго да граху.
1 Коринфянам 8 глава в переводах