Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
2 Коринфянам 2 глава
1 Я вырашыў не прыходзіць да вас ізноў у смутку.
2 Бо калі я засмучаю вас, то хто суцешыць мяне, як не той, хто засмучаны мною?
3 Тое самае я напісаў вам, каб, прыйшоўшы, не мець суму ад тых, ад якіх мне трэба мець радасць, маючы перакананне аб усіх вас, што мая радасць таксама вашая.
4 У вялікім уціску і тузе сэрца пісаў я вам са слязьмі не для таго, каб засмуціць вас, але каб вы пазналі маю вялікую любоў да вас.
Заклік дараваць грэшніку5 Калі ж хто засмуціў, то не мяне засмуціў, але ў нейкай ступені, — каб не перабольшваць, — і ўсіх вас.
6 Даволі такому пакарання ад многіх;
7 таму наадварот, лепш даруйце яму і суцешце яго, каб не быў ён ахоплены празмерным сумам.
8 Дзеля гэтага прашу вас паказаць яму любоў.
9 Бо для таго я і напісаў, каб выпрабаваць вас, ці ва ўсім вы паслухмяныя.
10 А каму вы што даруеце, таму і я дарую. Бо і я, калі што дараваў, дараваў дзеля вас перад Хрыстом,
11 каб не трапілі мы ў пастку сатаны, бо нам вядомыя ягоныя думкі.
Радасць і страх у апостальскім служэнні12 Прыйшоўшы ў Трааду дзеля абвяшчэння Хрыста, хоць мне былі адчынены дзверы ў Пану,
13 я не меў спакою духа, бо не знайшоў там майго брата Ціта. Таму, развітаўшыся з імі, я пайшоў у Македонію.
14 Дзякуем Богу, што заўсёды дае нам перамогу ў Хрысце і водар Яго пазнання выяўляе праз нас у кожным месцы.
15 Бо мы — Хрыстовы водар для Бога сярод тых, хто збаўляецца, і тых, хто гіне.
16 Для адных мы пах смерці дзеля смерці, а для другіх — водар жыцця дзеля жыцця. І хто здатны на гэтае?
17 Мы не гандлюем словам Божым, як многія, але як ад Бога апавядаем шчыра перад Богам у Хрысце.
2 Коринфянам 2 глава в переводах