Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
Откровение 12 глава
Знакі на небе1 Вялікі знак з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, а над яе галавою вянок з дванаццаці зорак.
2 Яна была цяжарная і крычала ад болю і родавых пакутаў.
3 З’явіўся таксама другі знак на небе: вось вялікі вогненны цмок з сямю галовамі і дзесяццю рагамі, а над галавой яго сем дыядэм.
4 Хвост ягоны змятае траціну нябесных зорак і кідае іх на зямлю. Цмок стаў перад жанчынаю, якая павінна была нарадзіць, каб пажэрці дзіця, як толькі яна народзіць.
5 І нарадзіла яна сына, мужчыну, які будзе пасвіць усе народы жалезным кіем. Яе дзіця было забрана да Бога і да Ягонага трона.
6 А жанчына ўцякла ў пустыню, дзе ёй было падрыхтавана месца Богам, каб яе кармілі там тысячу дзвесце шэсцьдзясят дзён.
Бітва на небе7 Узнялася бітва на небе. Міхал і ягоныя анёлы змагаліся з цмокам. Ваяваў цмок і ягоныя анёлы,
8 але не перамаглі, і не знайшлося ўжо месца для іх на небе.
9 Таму скінуты быў вялікі цмок, змей старадаўні, называны д’яблам і сатаною. Той, які зводзіць увесь свет, быў скінуты на зямлю, і разам з ім былі скінуты ягоныя анёлы.
10 І пачуў я моцны голас, які казаў з неба: «Цяпер настала збаўленне і сіла, і валадаранне Бога нашага,і ўлада Памазаніка Ягонага,бо скінуты абвінаваўца братоў нашых,які дзень і ноч абвінавачваў іх перад Богам нашым.
11 Яны перамаглі яго дзякуючы крыві Баранкаі дзякуючы слову сведчання свайго;і не палюбілі жыцця свайгоаж да смерці.
12 Таму радуйцеся, нябёсыі ўсе, хто насяляе іх.Гора зямлі і мору, бо сышоў д’ябал да вас у вялікім гневе, ведаючы, што кароткі яго час!»
Бітва на зямлі13 Калі цмок убачыў, што ён скінуты на зямлю, пачаў пераследаваць жанчыну, якая нарадзіла мужчыну.
14 А жанчыне былі дадзены два вялікія арліныя крылы, каб яна ляцела ў пустыню на сваё месца, дзе яе будуць карміць час, і часы, і палову часу здалёк ад цмока.
15 Тады пусціў змей са сваіх вуснаў за жанчынай ваду, быццам раку, каб яе панесла рака.
16 Але зямля дапамагла жанчыне. Адкрыла зямля свае вусны і паглынула раку, якую выпусціў цмок са сваіх вуснаў.
17 Тады раззлаваўся цмок на жанчыну і распачаў бітву з астатнімі яе нашчадкамі, якія захоўваюць запаведзі Бога і маюць сведчанне Езуса.
Откровение 12 глава в переводах