Читай и изучай
Библия » Пераклад П. Татарыновіча
2 Иоанна 1 глава
1 Старшы — Спажы Выбранцы і ейным нашчадкам, якіх я па-праўдзе люблю, ды ня толькі я, але і ўсе пазнаўшыя праўду*
2 дзеля праўды, што трывае ў нас і будзе з намі навекі.
3 Ласка, міласэрддзе й супакой ад Бога Айца ды ад Езуса Хрыстуса, Сына Айовага, хай будзе з вамі ў праўдзе і любасьці!
4 Я быў вельмі рад, што знайшоў зь дзяцей тваіх жывучых у праўдзе, паводля прыказання, якое мы атрымалі ад Айца.
5 І цяпер прашу цябе, Спажа, не як новае прыказанне пішучы табе, але тое, што мелі ад пачатку: каб мы любілі адзін другога.
6 А любасьць гэна ёсьць у тым, каб мы праступалі паводля Ягоных прыказанняў. Гэта бо тое прыказанне, якое вы чулі спачатна, каб водля яго паступаць.*
7 Шмат бо зводнікаў зьявілася ў сьвеце, якія ня вызнаюць Езуса Хрыстуса, прыйшоўшага ў целе: гэткі ёсьць зводнікам і антыхрыстам.*
8 Пільнуйце самых сябе, каб не страцілі таго, што запрацавалі, але каб атрымалі поўную заплату.
9 Кажны, хто адступае ад навукі Хрыстовай і ня трывае ў ёй, ня мае Бога; а хто трывае пры навуцы, той мае і Айца і Сына.
10 Калі хто прыйходзіць да вас, а навукі гэтай ня прыносіць, таго ня прыймайце ў дом, навет ня вітайце;
11 бо хто яго вітае, той удзельнічае ў благіх паступках ягоных.
12 Шмат чаго маю пісаць вам, але ня хочу на паперы чарнілам, спадзяюся бо быць у вас і гутарыць з вамі вусна, каб радасьць ваша была поўная.
13 Вітаюць цябе дзеці Выбранкі сястры твае.*

 

2 Иоанна 1 глава в переводах