Читай и изучай
Библия » Пераклад П. Татарыновіча
Иуды 1 глава
1 Юда, слуга Езуса Хрыстуса, а брат Якуба, — тым, што ў Айцу Богу ўмілаваныя, а для Езуса Хрыстуса захаваныя й пакліканыя.*
2 Міласэрдзе і супакой і ласка хай дапоўняцца вам!
3 Мілыя, рупліва зьбіраючыся пісаць вам аб супольным нашым збаўленні, я палічыў неабходным выслаць вам напамін — змагацца за веру, раз пераказаную сьвятым.
4 Паўкрадаліся бо між вас некаторыя людзі, спракон прызначаныя на гэты асуд, нягоднікі, ласку Божую абяртаючыя ў распусту й адрынаючыяся ад Езуса Хрыстуса, адзінага Валадара нашага і Усеспадара.*
5 Хачу вам, ведаючым ужо гэта, прыпомніць, што Госпад вызваліўшы народ з зямлі Егіпскае, няверучых пасьля выгубіў;
6 анёлаў-жа не захаваўшых свае першадастойнасьці й пакінуўшых сваё месца прабывання, трымае ў вечных путах і цемрадзі да вялікага суднага дня;
7 гэтак Содома й Гоморра з ваколічнымі гарадамі, падобна ім распуставаўшымі похатна ўганяючыся за іншай плоцьцю, сталіся прыкладам падпалых пад кару агню вечнага;
8 таксама будзей з гэтымі мрыйнікамі, апаганьваючымі цела, пагарджаючымі уладай і зьневажаючымі высокадастойнасьць.*
9 Міхал Арханел на пяропрах з дзьяблам за цела Майжэша, ня сьмеў вымавіць дакорлівага асуду, але сказаў: Хай Госпад скарае цябе!*
10 А гэтые ганьбуюць тое, чаго ня ведаюць, а што па прыродзе, як немыя жывёлы, пазнаюць, тым сябе псуюць.*
11 Гора ім, бо ўзыйшлі на Каінавы шлях, папусьціліся падкупной мане Балаама, і ў упорлівасьці, бы той Корэй, пагінулі (Быць. 4:8; Ліць. 22:23; 16:32).*
12 Яны плямяць сяброўскае субяседніцтва гасьціннае, пасучыся бяссорамна; гэта аблокі бязводныя, ветрам ганяныя, гэта познавасенняя дравяная посуш бясплодная скарэненая;*
13 гэта разбуяныя хвалі марскія, што пеняцца сваёю брыдою; зоры зблуканыя, для якіх бяздонная цемрадзь навекі наканавана.*
14 Праракаваў аб іх і Гэнох, сёмы па Адаме, кажучы: Надыйшоў вось Госпад зь мірыядамі сьвятых —
15 узьвясьці суд на ўсіх і дакарыць усіх бязбожнікаў за ўсе іхіня праступкі нягодніцтва, якіх дапусьціліся, ды за ўсю выказануб проці Яго жорсткасьць паганых грэшнікаў.
16 Гэта гмырлівыя наракальнікі, сваім захцеванкам надта папусклівыя, з надутымі славамі ў вуснах, аказваючыя старонлівасьць для другіх толькі дзеля карысьці.
17 Але вы, дарагія, майце ў памяці словы Апосталаў Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса,
18 якія гаварыліж вам, што апошнімі часамі зьявяцца ганьбіцелі, паступаючыя нягодна водля сваіх нізкіх похацяў.
19 Гэта тыя, што сябе самых адасабняюць, як псыхічныя жывіны, а Духа ня маюць.*
20 Вы аднак, мілыя, грунтуючыся на веры вашай найсьвяцейшай, молячыся ў Духу Святым, трывайце ў любасьці Божай, чакаючы міласэрдзя Езуса Хрыстуса Усеспадара нашага, на жыцьцё вечнае.
21 Адным, асуджаным, давайце напамін, другіх ратуйце, выхопліваючы з агню;
22 над іншымі-ж літуйцеся з боязьзю, брыдзячыся навет іхнім, плоцьцю апаганеным, нацелівам.
23 А Таму, Каторы можа ўсьцерагчы вас ад граху і паставіць перад тронам Свае хвалы бесплямнымі і радаснымі,*
24 Богу адзінаму, Збавіцелю нашаму, праз Езуса Хрыстуса нашага Валадара, хвала і вяльможнасьць, сіла і ўлада прад вякамі, цяпер і павек вякоў. Амэн.

 

Иуды 1 глава в переводах