Библия » Пераклад П. Татарыновіча
2 Коринфянам 10 глава
1 А і я сам, Павал, што асабіста між вамі пакорны, а завочна адносна вас сьмелы, малю вас ціхасьцю й ласкавасьцю Хрыстуса;
2 прашу вас, каб, як прыйду к вам, ня быў я змушаны ужываць тае станоўкае сьмеласьці, зь якою думаю выступіць проці тых, што ўяўляюць сабе, быццам мы паступаем водле цела;
3 хоць бо мы жывём у целе, то не ваюем водле цела;
4 зброя нашага змагання не ў целе, але ў магуцтве Бога, паконываючым цьвярдыні, парынаючым замыслы,
5 і ўсякае надыманне, што паўстае проці Божага пазнання, ды палонячым усякі розум пад Хрыстусаву паслухмянасьць,
6 і гатовым помсьціць кажную непаслухмянасьць, як толькі ваш послух дасканальным станецца.
7 Прыглядаецеся выгляду? Хто самапэўны, што ёсьць Хрыстусавы, хай па сабе мяркуе, што як ён Хрыстусаў, дык гэтак і мы.
8 Бо, якбы я і болей выстаўляўся з нашай уладай, якую Бог даў нам на будаванне вас, а не на псаванне, дык-бы не паддаўся застыджэнню;
9 каб не здалося, бач, што маніўся вас застрашваць лістамі;
10 кажуць бо: «Лісты яго то важныя й строгія, але выглядам прысутным ён недасілак і мова яго залюгодная».
11 Хто гэтак кажа, то хай ведае: якія мы ў словах лістоў завочна, гэткімі й на дзеле будзем, прысутнымі.
12 Бо мы ня сьмеем сябе супастаўляць, ні раўняць з тымі, што самавыстаўляюцца: яны мераюць сябе самымі саобю ды раўняюць сябе з сабою бязглуздна.
13 А мы не бяз меры хваліцца будзем, але ў меру, ад Бога нам вызначанаю, такую меру, каб дасьцігнуць і да вас.
14 Мы не напружаем сябе, як недасьцігшыя да вас, бо-ж дасьціглі аж да вас з Эванэліяй Хрыстуса.
15 Не хвалімся надмерна такжа і працамі іншых, але спадзяёмся, што з узростам вашай веры узьвялічацімемся й мы між вамі водле нормы нашай,
16 так, каб і далей у краёх за вамі навучаць Эванэлію, не хвалячыся дакананым ужо іншымі.
17 «Хто бо хваліцца, хай у Богуспадару хваліцца».
18 Ня той бо варты, хто сам сябе хваліць, але той, каго хваліць Бог.
2 Коринфянам 10 глава в переводах