Читай и изучай
Библия » Пераклад П. Татарыновіча
1 Фессалоникийцам 1 глава
2 глава »
1 Павал і Сілюан і Тыматэй эклезіі Тэссалёнцаў у Богу Айцу і Усеспадару Езусе Хрыстусе. Ласка й супакой вам.
2 Заўсёды Богу дзякуем за ўсіх вас, памятаючы ў нашых малітвах,
3 нясупынна прыпамінаючы дзела вашай веры дзейнай любасці ды вытрывалай надзеі на Ўсеспадара нашага Езуса Хрыстуса перад Богам і Айцом нашым;
4 ведаем, браты Богу мілые, аб вашай адзнацы,
5 нашае бо дабравешчанне у вас было ня толькі ў слове, але і ў сіле, і ў Святым духу ды поўнасьвядоцтвах; вамжа самым ведама, якімі былі мы для вас між вамі.
6 І вы сталіся пасьцежмікамі нашымі ды Усеспадаравымі, прыняўшы слова сярод прыгнобаў з радасьцю Духа Святога,
7 так што сталіся наўзорам для ўсіх верных у Макэдоніі й Ахаі.
8 Ад вас бо праняслося слова Госпада ня толькі ў Макэдоніі й Ахаі, але й да ўсякіх месцаў дайшла ваша вера ў Бога, так што ўжо няма чаго й даказваць.
9 Бо самі яны спавяшчаюць аб нас, якое прыняцьце мы ў вас мелі ды як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому й праўдзіваму
10 і чакаць Сына Ягонага зь неба, якога збудзіў Ён зь мяртвых, Езуса, які выбаўляе нас ад надыходзячага гневу.

 

1 Фессалоникийцам 1 глава в переводах