Читай и изучай
Библия » Пераклад Сабілы і Малахава
Псалтирь 13 глава
14 глава »
1 Кіраўніку хору: Псальм Давідавы.
2 Дакуль, Ягова, будзеш зусім мяне забываць? Дакуль Аблічча Сваё будзеш хаваць ад мяне?
3 Дакуль му́шу перажываць клопаты ў маёй душы, перажываць тугу́ ў сэрцы маім кожны дзень? Дакуль мой вораг будзе ўзвышацца нада мною?
4 Глянь і выслухай мяне, Ягова, Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб я ня заснуў сьмяротным сном,
5 каб ня сказаў мой вораг: я перамог яго! каб перасьледавацелі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся.
6 Але я спадзяюся на Тваю міласэрнасьць. Сэрца маё радуецца праз Твой ратунак. Буду пець Ягове, бо Ён даў мне даброты.

 

Псалтирь 13 глава в переводах