Библия » Пераклад Чарняўскага 2017
1 Паралипоменон 26 глава
1 Раздзяленне на прыдзверных такое: з Корэ: Мэсалемія, сын Корэ з сыноў Абіясафа.
2 Сыны Мэсалеміі: Захарыя — першародны, Ядзігэль — другі, Забадзія — трэці, Ятанаэль — чацвёрты,
3 Элам — пяты, Ёганан — шосты, Эліёэнай— сёмы.
4 Сыны ж Абэдэдома: Сямэя — першародны, Ёзабад — другі, Ёах — трэці, Сахар — чацвёрты, Натанаэль — пяты,
5 Аміэль — шосты, Ісахар — сёмы, Палаці — восьмы, яго бо дабраславіў Бог.
6 А ў сына яго Сямэі нарадзіліся сыны, кіраўнікі сем’яў іх; яны бо былі наймужнейшымі людзьмі;
7 такім чынам, сыны Сямэі: Отні, і Рафаэль, і Абэд, і Эльзабад, браты яго, наймужнейшыя людзі, а таксама Элію і Самахія;
8 усе яны былі з сыноў Абэдэдома, яны і сыны іх ды браты іх — наймужнейшыя ў службе — шэсцьдзесят два — ад Абэдэдома.
9 Затым Мэсалемія меў сыноў і братоў, найдужэйшых, васемнацаць.
10 А Госа з сыноў Мэрары, меў сыноў: Сэмры кіраўніка, ён бо не быў першародным, аднак бацька паставіў яго кіраўніком,
11 другі — Хэлькія, трэці — Табэлія, чацвёрты — Захарыя; усе гэта сыны і браты Госа — разам трынаццаць.
12 Такія падзелы прыдзверных: як галовы сем’яў мелі службу, так і браты іх служылі ў доме Госпадавым.
13 Такім чынам, кідалі жэрабя нароўні і малыя, і вялікія па сваіх родах на кожную браму.
14 Так на Сэлемію выпала жэрабя на ўсходнюю браму; затым на Захарыю, сына яго, кемлівага, і найразважнейшага, і вучонага, жэрабя пала на бок паўночны;
15 а на Абэдэдома — на паўднёвы, і на сыноў яго — на кладоўку;
16 на Сэпіма і Госу — на заходні, побач брамы Сальлехэт, пры дарозе ўгору. Варта каля варты:
17 ад усходу штодзень шэсць левітаў; і ад поўначы штодзень чатыры, і ад поўдня штодзень таксама чатыры, і пры кладоўцы — два разы па двое,
18 Пры Парбары, таксама ад захаду, чатыры пры дарозе, двое пры Парбары.
19 Такі падзел прыдзверных сыноў Корэ і Мэрары.
20 Затым левіты, браты іх, пільнавалі скарбы дома Божага і скарбы асвячоных рэчаў:
21 з сыноў Ладана, Гэрсаніты, кіраўнікі родаў Лаэдана, Гэрсаніты былі Ягіэлітамі.
22 Сыны Ягіэля: Зэтам і брат яго Ёэль пільнавалі скарбы дома Госпадавага.
23 Паміж Амрамітаў, і Ісаарытаў, і Гебранітаў, і Азіэлітаў:
24 Субаэль, сын Гэрсама, сына Майсея, — загадчык скарбаў.
25 Таксама браты яго, нашчадкі Эліязэра: яго сын Рагобія, і яго сын Есая, і яго сын Ёрам, таксама яго сын Зэхры, і яго сын Сэлеміт.
26 Той жа Сэлеміт ды яго браты пільнавалі ўсе скарбы асвячоных рэчаў, якія асвяціў цар Давід, і кіраўнікі родаў, і тысячнікі, і сотнікі ды кіраўнікі войска,
27 тое, што было з войнаў і здабытае ў баях асвяцілі на ўтрыманне дома Госпадавага.
28 І ўсё, што асвяціў Самуэль, Прадракальнік, і Саўл, сын Кіса, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаб, сын Сэруі, — усе святыя прынашэнні былі пад апекай Сэлеміта і яго братоў.
29 А з Ісаарытаў і Хананія і яго сыны былі прызначаны да знешніх спраў Ізраэля як кіраўнікі і суддзі.
30 Затым з Гебранітаў Гасабія і браты яго, людзі спраўныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраэлем на другім баку Ярдана на захад ва ўсіх справах Госпада ды ў службе царскай;
31 а над Гебранітамі кіраўніком быў Ерыя па іх родах і пакаленнях. На саракавы год царавання Давіда шукалі іх і знайшлі паміж іх людзей мужных у Язэры ў Галаадзе,
32 і братоў яго — дзве тысячы семсот чалавек, спраўных кіраўнікоў родаў; І іх цар Давід паставіў над Рубэнітамі, і Гадытамі, і паловай пакалення Манасы дзеля ўсіх спраў Божых і царскіх.
1 Паралипоменон 26 глава в переводах