Библия » Пераклад Чарняўскага 2017
Псалтирь 1 глава
2 глава »
1 Шчасны чалавек, які не ідзе за парадай бязбожных, і на дарогу грэшнікаў не ступае, і не сядзіць у зборышчы насмешнікаў,
2 але ў законе Божым воля яго, і пра закон Яго разважае ён днём і ноччу.
3 І будзе ён, як дрэва паблізу цячэння вод, якое дае плод у свой час і лістота якога не вяне; і ўсё, што ён робіць, будзе ўдавацца яму.
4 Не гэтак ліхадзеі, не гэтак! Бо яны — як пыл, што вецер разносіць.
5 Таму і не ўстаяць бязбожныя на судзе, ані грэшнікі на сходзе справядлівых,
6 бо Госпад рупіцца пра шлях справядлівых, а дарога бязбожных загіне.
Псалтирь 1 глава в переводах