Читай и изучай
Библия » Пераклад Чарняўскага 2017
Псалтирь 24 глава
25 глава »
1 Давідаў псальм. Госпадава зямля і што яе напаўняе, зямля і ўсе, хто жывуць на ёй.
2 Бо Ён заснаваў яе на марах і ўмацаваў на рэках.
3 Хто падымецца на гару Госпадаву або хто стане на святым месцы Яго?
4 Бязгрэшны рукамі і чысты сэрцам, хто не ўзняў душу сваю да марнасцей і не прысягнуў падступна.
5 Гэтакі атрымае дабраславенне ад Бога і апраўданне ад Бога, свайго Збаўцы.
6 Такі вось ёсць род тых, што шукаюць Бога, тых, што шукаюць аблічча Бога Якубава.
7 Падыміце, брамы, вярхі вашы і расчыніцеся, брамы спрадвечныя, і ўвойдзе Валадар Славы.
8 Хто Ён, гэты Валадар Славы? — Госпад дужы і магутны, Госпад магутны ў бітве.
9 Падыміце, брамы, вярхі вашы і расчыніцеся, брамы спрадвечныя, і ўвойдзе Валадар Славы.
10 Хто Ён, гэты Валадар Славы? — Госпад магуццяў, вось хто такі Валадар Славы.

 

Псалтирь 24 глава в переводах