Библия » Пераклад Чарняўскага 2017
Малахия 4 глава
1 Бо вось надыдзе дзень палючы, як печ; і ўсе пыхліўцы і ўсе, хто чыніць бязбожнае, будуць саломаю; і спаліць іх гэты надыходзячы дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — ён не пакіне па іх ані кораня, ані галінкі.
2 І для вас, шануючых імя Маё, узыдзе сонца справядлівасці, і аздараўленне будзе ў промнях яго; і вы выйдзеце, і будзеце скакаць, як адкормленыя цяляты,
3 і вы патопчаце бязбожнікаў, бо яны будуць, як попел пад ступнямі ног вашых у дзень, у які Я буду дзейнічаць, — кажа Госпад Магуццяў. —
4 Памятайце пра закон слугі Майго Майсея, якому на Гарэбе Я даў прыказанні і законы для ўсяго Ізраэля.
5 Вось, Я пашлю вам прарока Іллю перад надыходам дня Госпадавага, дня вялікага і страшнага;
6 і ён схіліць сэрца бацькоў да сыноў і сэрца сыноў да бацькоў іх, каб Я, прыйшоўшы, не знішчыў зямлю праклёнам».
Малахия 4 глава в переводах