Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Псалтирь 12 глава
1 Кіраўніку хору: на васьміструннай. Псальм Давідавы.
2 Памажы, Госпадзе, бо нястала пабожных, і верныя счэзьлі сярод сыноў чалавечых.
3 Манліва прамаўляе адзін да аднаго; лісьлівымі вуснаму із сэрца крывадушнага гавораць яны.
4 Няхай-жа Госпад зьніштожыць усе вусны лісьлівыя, язык, што дзёрзка прамаўляе,
5 гаворачы: Языком нашым пераможам; вусны нашыя памогуць нам! Хто гаспадар над намі?
6 За ўцісканьне нешчасьлівых, за ўздыханьні ўбогіх паўстану цяпер, — кажа Госпад: забясьпечу таго, на каго настаўляюць сеці.
7 Словы Госпада — шчырыя словы: срэбра ў горне ад зямлі ачышчанае, семкрот ператопленае.
8 Ты, Госпадзе, нас абароніш, навекі ад роду гэнага захаваеш!
9 Усюды наўкола нас пахаджаюць бязбожнікі, бо спасярод сыноў чалавечых узвысіліся найбольш нягодныя.
Псалтирь 12 глава в переводах