Читай и изучай
Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Псалтирь 54 глава
55 глава »
1 Кіраўніку хору: на струнных. Навука Давідава,
2 калі прыйшлі Зыхвеі й сказалі Саулу: Хіба-ж ты ня ведаеш, што Давід схаваўся у нас?
3 Памажы мне, Божа, імем Тваім і вядзі маю справу сілай Тваёй!
4 Пачуй, о Божа, малітву маю, зваж на словы вуснаў маіх.
5 Бо падняліся дзёрзкія супраць мяне, і разбойнікі шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад вачыма. (Зэля)
6 Запраўды, Бог — успаможнік мой; Госпад душу маю ўзмацняе.
7 Ліха спадзе на ворагаў маіх; Ты іх зьніштож праўдай Тваёй!
8 Тады прынясу Табе жэртвы з добрае волі; выслаўляціму імя Тваё, Госпадзе, бо яно — дабрата!
9 Бо Ты вызваліў мянё з усялякае бяды, і вока маё ўсьцешылася (пагібельлю) ворагаў маіх.

 

Псалтирь 54 глава в переводах