Читай и изучай

Библия » Пераклад праваслаўнай царквы

Римлянам 4 глава

1 Што ж, ска́жам, Аўраам, айцец наш, набы́ў па плоці?
2 Бо калі Аўраам быў апраўда́ны спра́вамі, ён ма́е чым хвалíцца, але не перад Богам.
3 Бо што гаво́рыць Пісанне? «Паве́рыў Аўраам Богу, і гэта залічы́лася яму як пра́веднасць».
4 Таму, хто выко́нвае працу, аплата налíчваецца не па мíласці, а па абавя́зку;
5 а таму, хто не выко́нвае, але ве́руе ў Таго, Хто апра́ўдвае грэ́шніка, вера яго залíчваецца як пра́веднасць.
6 Так і Давід называ́е блажэ́нным чалавека, якому Бог залíчвае пра́веднасць незале́жна ад спраў:
7 «блажэ́нныя тыя, чые беззако́нні праба́чаны і чые грахí пакры́ты;
8 блажэ́нны чалавек, якому Гасподзь не залíчыць граху́».
9 Дык блажэ́нства гэтае даты́чыцца абрэ́заных ці і неабрэ́заных? Мы ка́жам, што Аўрааму вера залічы́лася як пра́веднасць.
10 Калі залічы́лася? пасля абрэ́зання ці да абрэ́зання? Не пасля абрэ́зання, а да абрэ́зання.
11 І знак абрэ́зання ён атрымаў як пяча́ць пра́веднасці па веры, якую меў у неабрэ́занні, так што ён стаў айцом усіх ве́руючых у неабрэ́занні, каб і ім залічы́лася пра́веднасць,
12 і айцом абрэ́заных, якія не толькі абрэ́заны, але і ідуць сляда́мі веры айца нашага Аўраама, якую меў ён у неабрэ́занні.
13 Бо не праз закон Аўрааму, ці пато́мству яго, да́дзена абяца́нне быць спадкае́мцам свету, а праз пра́веднасць веры.
14 Бо калі тыя, што выко́нваюць закон, — спадкае́мцы, то вера ма́рная, абяца́нне бяздзе́йнае;
15 бо закон спараджа́е гнеў, а дзе няма закону, няма і парушэ́ння.
16 Таму спадкае́мства — па веры, каб было́ па благада́ці, каб абяца́нне было́ неадме́нным для ўсяго, не толькі па закону, але і па веры, пато́мства Аўраама, які з’яўля́ецца айцом для ўсіх нас, —
17 як напíсана: «Я паста́віў цябе айцом многіх народаў», — перад Богам, Якому ён паве́рыў, Які ажыўля́е мёртвых і выкліка́е не існу́ючае да існава́ння.
18 Ён, насу́перак надзе́і, паве́рыў з надзе́яй, што ста́не айцом многіх народаў, паво́дле ска́занага: «такім будзе пато́мства тваё».
19 І, не аслабе́ўшы ў веры, не зважа́ў на цела сваё, амярцве́лае ўжо, бо яму было́ каля ста гадоў, і на амярцве́нне ўло́ння Са́ррынага;
20 і ў абяца́нні Божым не ўсумнíўся няве́р’ем, а ўмацава́ўся ў веры, узнёсшы славу Богу
21 і бу́дучы по́ўнасцю ўпэ́ўненым, што Ён мае сілу вы́канаць абяца́нае.
22 Таму і залічы́лася яму гэта за пра́веднасць.
23 Аднак не толькі ў адносінах да яго напíсана, што залічы́лася яму,
24 але і адно́сна нас: залíчыцца і нам, ве́руючым у Таго, Хто ўваскрасíў з мёртвых Іісуса, Госпада нашага,
25 Які адда́дзены быў за грахí нашы і ўваскрэ́с для апраўда́ння нашага.

Римлянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.