Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Римлянам 4 глава

Прыклад Абрагама1 Што, скажам, знайшоў Абрагам, наш праайцец, паводле цела?
2 Калі Абрагам апраўдаўся ўчынкамі, то мае чым хваліцца, але не перад Богам.
3 Бо што кажа Пісанне? «Паверыў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму як справядлівасць».
4 Плата працаўніку залічваецца не з ласкі, але з абавязку.
5 А таму, хто не працуе, але верыць у таго, хто апраўдвае бязбожнага, вера ягоная залічваецца як справядлівасць.
6 Так і Давід называе шчаслівым чалавека, якому Бог залічвае справядлівасць незалежна ад учынкаў:
7 «Шчаслівыя, каму беззаконне дараванае і чые грахі закрытыя;
8 шчаслівы чалавек, якому Пан не залічыць граху».
Апраўданне незалежна ад абразання9 Ці гэтае шчасце датычыць абрэзаных, ці таксама неабрэзаных? Мы кажам, што «Абрагаму вера залічана як справядлівасць».
10 Калі залічана? Пасля абразання ці да абразання? Не пасля абразання, але да абразання.
11 І знак абразання ён атрымаў, як пячаць справядлівасці праз веру, якую меў у неабразанні, так што ён стаўся айцом усіх веруючых у неабразанні, каб таксама ім была залічана справядлівасць,
12 і айцом абрэзаных, якія не толькі прынялі абразанне, але таксама ідуць па слядах веры айца нашага Абрагама, якую ён меў да абразання.
Апраўданне незалежна ад Закону13 Абяцанне Абрагаму і ягонаму патомству, што ён будзе спадкаемцам свету, было дадзена не праз Закон, але праз справядлівасць веры.
14 Калі спадкаемцы тыя, што з Закону, то вера не мае значэння, і непатрэбнае абяцанне.
15 Бо Закон наклікае гнеў, а дзе няма Закону, няма і злачынства.
16 Таму абяцанне — з веры, каб было справай ласкі, каб мела моц для ўсяго патомства. Не толькі для тых, хто абапіраецца на Закон, але і для тых, хто трымаецца веры Абрагама, які ёсць айцом усіх нас.
17 Як напісана: «Я паставіў цябе айцом многіх народаў», — перад абліччам Бога, якому ён паверыў як таму, хто ажыўляе памерлых і кліча няіснае да існавання.
18 Ён насуперак надзеі паверыў з надзеяй, што стане айцом многіх народаў, паводле сказанага: «Такім будзе патомства тваё».
19 І не аслаб у веры, хоць лічыў сваё амаль стогадовае цела ўжо змярцвелым і ўлонне Сары мёртвым.
20 Не засумняваўся ў абяцанні Божым, але ўмацаваўся ў веры, аддаючы хвалу Богу
21 і будучы цалкам упэўненым, што Бог мае моц выканаць абяцанае.
22 Таму гэта і залічана яму як справядлівасць.
Прыклад веры для хрысціянаў23 Не толькі дзеля яго аднаго напісана, што залічана яму,
24 але таксама дзеля нас, бо залічыцца і нам, якія вераць у таго, хто ўваскрасіў з мёртвых Езуса, Пана нашага,
25 які быў выдадзены за правіны нашыя і ўваскрос дзеля нашага апраўдання.

Римлянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.