Читай и изучай

Библия » Пераклад Васіля Сёмухі

Иона 2 глава

1 І загадаў Гасподзь вялікаму кіту праглынуць Ёну; і быў Ёна ў чэраве гэтага кіта тры дні і тры ночы.
2 І памаліўся Ёна Госпаду Богу свайму з чэрава кіта
3 і сказаў: «да Госпада заклікаў я ў смутку маім, — і Ён пачуў мяне; з чэрава апраметнай я загаласіў, — і Ты пачуў голас мой.
4 Ты ўкінуў мяне ў глыбіню, у сэрца мора, і патокі акружылі мяне, усе воды Твае і хвалі Твае праходзілі над мною.
5 І я сказаў: адкінуты я ад вачэй Тваіх, аднак я зноў убачу сьвяты храм Твой.
6 Абнялі мяне воды да душы маёй, бездань замкнула мяне; марскою травою абвіта была галава мая.
7 Да асновы гор я сышоў, зямля сваімі замкамі навек загарадзіла мяне; але Ты, Госпадзе Божа мой, душу маю выведзеш зь пекла.
8 Калі зьнемагла ўва мне душа мая, я ўспомніў пра Госпада, і малітва мая дайшла да Цябе, да храма сьвятога Твайго.
9 Пашаноўцы марных і фальшывых божышчаў пакінулі Мілажальнага свайго,
10 а я голасам хвалы прынясу Табе ахвяру; што абяцаў, выканаю. У Госпада выратаваньне!»
11 І сказаў Гасподзь кіту, і ён выкінуў Ёну на сушу.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.