Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
1 Тимофею 2 глава
Аб малітве за ўсіх1 Перш за ўсё, я заклікаю, каб прашэнні, малітвы, просьбы аб заступніцтве і падзякі ўзносіліся за ўсіх людзей:
2 за каралёў і за ўсіх, хто мае ўладу, каб мы маглі весці спакойнае і ціхае жыццё ва ўсёй пабожнасці і годнасці.
3 Гэта добра і прыемна ў вачах Бога, Збаўцы нашага,
4 які хоча, каб усе людзі былі збаўлены і дайшлі да пазнання праўды.
5 Бо адзін Бог і адзін пасрэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Езус Хрыстус,
6 які аддаў сябе самога на водкуп за ўсіх як сведчанне, дадзенае ў адпаведную пару,
7 дзеля чаго я прызначаны прапаведнікам і апосталам. Кажу праўду і не хлушу. Я настаўнік язычнікаў у веры і праўдзе.
Мужчыны і жанчыны падчас малітвы8 Таму жадаю, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, узносячы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.
9 Падобна і жанчыны няхай апранаюцца з належнай стрыманасцю, сціпла і прыстойна, аздабляючы сябе не пляценнем валасоў ці золатам або пэрламі ці каштоўнымі строямі,
10 але добрымі ўчынкамі, як належыць жанчынам, што імкнуцца да пабожнасці.
11 Жанчына няхай вучыцца ў ціхасці і ў поўнай паслухмянасці.
12 А жанчыне не дазваляю навучаць і панаваць над мужам, але няхай застаецца ў ціхасці.
13 Бо першым быў створаны Адам, а потым Ева.
14 І не Адам быў зведзены, але жанчына была зведзеная і зграшыла.
15 Яна будзе збаўлена праз нараджэнне дзяцей, калі яны будуць трываць у веры, любові і святасці з развагаю.
1 Тимофею 2 глава в переводах