Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 Тимофею 3 глава

Біскупы1 Гэта слова годнае веры: калі хто жадае біскупства, ён жадае добрай справы.
2 Таму біскуп павінен быць бездакорным, мужам адной жонкі, цвярозым, разважлівым, прыстойным, гасцінным, здольным навучаць,
3 не схільным да п’янства, не сварлівым, але спагадлівым, міралюбным і не прагным да грошай.
4 Ён павінен добра кіраваць уласным домам і трымаць дзяцей у паслухмянасці з усёй пашанаю.
5 Бо, калі хто не ўмее кіраваць уласным домам, як жа зможа клапаціцца аб Касцёле Божым?
6 Ён не павінен быць неафітам, каб не заганарыўся і не патрапіў пад д’ябальскае асуджэнне.
7 Ён павінен таксама мець добрае сведчанне ад тых, хто звонку, каб не патрапіць у пагарду і пастку д’ябла.
Дыяканы8 Таксама і дыяканы павінны быць годнымі, некрывадушнымі, не павінны злоўжываць віном і быць карыслівымі.
9 Павінны захоўваць таямніцу веры ў чыстым сумленні.
10 І такіх трэба спачатку выпрабоўваць, а потым няхай служаць, калі будуць бездакорнымі.
11 Жанчыны таксама няхай будуць годнымі, не пляткаркамі, цвярозымі, вернымі ва ўсім.
12 Няхай дыякан будзе мужам адной жонкі, няхай добра кіруе дзецьмі і ўласным домам.
13 Бо тыя, хто добра служыў дыяканам, здабываюць сабе годнае становішча і вялікую адвагу ў веры ў Езусе Хрысце.
Касцёл Божы14 Пішу табе гэта, маючы надзею неўзабаве прыбыць да цябе.
15 Калі буду спазняцца, то ведай, як трэба паводзіць сябе ў доме Божым, які з’яўляецца Касцёлам жывога Бога, стаўпом і апірышчам праўды.
16 І мы згодна прызнаём, што гэта вялікая таямніца пабожнасці: Той, хто з’явіўся ў целе, быў апраўданы ў Духу, з’явіўся анёлам, быў абвешчаны язычнікам, знайшоў веру ў свеце і быў узнесены ў славе.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.