Библия » Пераклад Яна Станкевіча
2 Паралипоменон 1 глава
1 І ўмацаваўся Салямон Давідзёнак на каралеўстве сваім; і СПАДАР, Бог ягоны, быў ізь ім, і надта яго ўзьвялічыў.
2 І казаў Салямон усяму Ізраелю: вайводцам тысячаў а сотняў, і судзьдзям, і кажнаму начэльніку ў вусім Ізраелю, галавам айцоў.
3 І прышлі Салямон а ўся грамада зь ім на ўзвышша, каторае ў Ґівеоне, бо там быў будан урочыстага збору СПАДАРОВАГА, каторы пастанавіў Масей, слуга СПАДАРОЎ, на пустыні.
4 Але скрыню Божую ўзьнёс Давід із Кіраф-Еарыму на месца, каторае Давід прыгатаваў ёй, бо ён быў разапнуўшы ёй будан у Ерузаліме.
5 А мядзяны аброчнік, што зрабіў Весалэль, сын Ура Гуранка, быў там перад вітальняю СПАДАРОВАЮ; і зварачаліся да яго Салямон а грамада.
6 І ўзышоў Салямон там да мядзянага аброчніка СПАДАРОВАГА, наторы ў будане ўрочыстага збору, і аброк на ім тысяча ўсепаленьняў.
7 Тае ночы зьявіўся Бог Салямону і сказаў яму: «Прасі, што Імне даць табе».
8 І сказаў Салямон Богу: «Ты ўчыніў Давіду, айцу майму, вялікую ласку і ўстанавіў мяне караляваць замест яго.
9 Цяпер, СПАДАРУ Божа, хай здойсьніцца слова Твае Давіду, айцу майму, бо Ты ўстанавіў мяне за караля над людам вялікім, як пыл зямлі:
10 Дай імне цяпер мудрасьць а веданьне, каб я мог выходзіць і ўходзіць перад людам гэтым, бо хто можа судзіць гэты люд Твой такі вялікі?»
11 І сказаў Бог Салямону: «За тое, што было гэта ў сэрцу тваім, і ты не прасіў багацьця, меньня ані сьці, ані душы непрыяцеляў сваіх, ані прасіў даўгога жыцьця, але прасіў мудрасьці а веданьня самому сабе, каб ты мог судзіць люд Мой, над каторым Я ўстанавіў цябе за караля:
12 Мудрасьць а веданьне даны табе, а багацьці а меньне а чэсьць Я дам табе такія, якіх ні водзін із каралёў ня меў перад табою і ня будзе мець ніякі просьле цябе».
13 І зьвярнуўся Салямон з узвышша, каторае ў Ґівеоне, да Ерузаліму, да будану збору, і гаспадарстваваў у Ізраелю.
14 І назьбіраў Салямон цялежак і коньнікаў: і меў ён тысяча чатырыста цялежак і двананцаць тысячаў коньнікаў, каторых ён разьмясьціў па цялежкавых местах і пры каралю ў Ерузаліме.
15 І даў кароль срэбра а золата ў Ерузаліме, як каменьня, а кедраў, подле множасьці, як сыкамораў, што ў даліне.
16 І прыводзілі Салямону коні зь Ягіпту а з Куе, купцы каралеўскія з Куе куплялі подле цаны.
17 І яны зыходзілі й прывозілі зь Ягіпту цялежкі за шасьцьсот сыкляў срэбра і каня за сто пяцьдзясят. І гэтак перазь іх рукі былі вывожаны ўсім каралём Гэціцкім і каралём Арамскім.
2 Паралипоменон 1 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча