Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

2 Паралипоменон 2 глава

1 І наважыў Салямон пастанавіць дом імені СПАДАРОВАМУ і дом каралеўству свайму.
2 І адлічыў Салямон семдзясят тысячаў чалавекаў насіць цяжары, і асьмідзясят тысячаў сячы ў горах, і тры тысячы шасьцьсот наглядаць над імі.
3 І паслаў Салямон да Гурама, караля Тырскага, кажучы: «Як ты абходзіўся з Давідам, айцом маім, і пасылаў яму кедры, станавіць яму дом жыць у ім, так зрабі й імне.
4 Дык вось, я станаўлю дом імені СПАДАРА, Бога свайго, пасьвячаць Яму, кадзіць перад ім пахнючае кадзіла, і да кажначаснага хлеба Выкладу, і да ўсепаленьняў нараніцы і ўвечары ў сыботы, і на маладзіку, і на ўрочыстасьці СПАДАРА, Бога нашага. Гэта на векі Ізраелю.
5 І дом, што я станаўлю, вялікі, бо вялікі Бог наш над усімі багамі.
6 І ці стане ў каго сілы пастананіць Яму дом, калі неба а нябёсы нябёс ня тоўпяць Яго? І хто я, каб мог пастанавіць Яму дом? Хіба да кадзеньня перад відзеньням Ягоным?
7 Дык цяпер прышлі імне чалавека мудрага рабіць із золата а із срэбра а ізь медзі а ізь зялеза а з пурпуры а із шкарлату а ізь сіні, і каторы ўмеў бы выразаць рэзьбы з мудрымі людзьмі, што ў мяне ў Юдэі а ў Ерузаліме, каторых прыгатаваў Давід, айцец мой.
8 І пашлі імне кедравыя дзервы, кіпрысавыя дзервы і альґумім ізь Лібану, бо я ведаю, што слугі твае ўмеюць сячы дзервы ў Лібане. І вось, слугі мае з тваімі слугамі,
9 Каб імне прыгатавалі множасьць дзерва, бо дом, што я станаўлю, вялікі а чудосны.
10 І вось, секачом, што сякуць дзервы, я даў дваццаць тысячаў мераў меленае пшонкі, і дваццаць тысячаў мераў ячменю, і дваццаць тысячаў ведраў віна, і дваццаць тысячаў ведраў алівы».
11 І сказаў Гурам, кароль Тырскі, лістам, і паслаў Салямону: «Затым што СПАДАР палюбіў люд Свой, Ён устававіў цябе за караля над ім».
12 І сказаў Гурам: «Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, Каторы ўчыніў нябёсы й зямлю, Каторы даў Давіду каралю мудрага сына, што мае розум а цямлівасьць, каторы пастанове дом СПАДАРУ і дом свайму каралеўству.
13 І цяпер я паслаў чалавека мудрага, цямлівага ад Гурама, айца майго,
14 Сына жонкі з дачок Данавых, — а ягоны айцец чалавек Тырскі, — умелага рабіць із золата а із срэбра а зь медзі а ізь зялеза, з каменя а зь дзерва, з пурпуры, ізь сіні а зь цянюсенькага палатна а із шкарлату; таксама выразаць усялякую разьбу і змайстраваць усялякае майстроўства, што будзе паручана яму з мудрыцамі тваімі і з мудрыцамі спадара майго Давіда, айца твайго.
15 І цяпер пшонку а ячмень, аліву а віно, праз каторыя мой спадар гукаў, пашлі слугам сваім.
16 А мы будзем сячы дзервы зь Лібану, подле ўсіх тваіх патрэбаў, і прыжанем іх табе плытамі па мору да Яфы; а ты ўзьвязеш іх да Ерузаліму».
17 І Салямон палічыў усіх чужаземцаў, што ў зямлі Ізраельскай, просьле палічэньня, каторым палічыў іх Давід айцец ягоны, — і знайшлося іх сто пяцьдзясят тры тысячы шасьцьсот.
18 І прызначыў ён ізь іх семдзясят тысячаў нашэньнікаў цяжараў, і асьмідзясят тысячаў секачоў у горах, і тры тысячы шасьцьсот прыганятых над работаю люду.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.