Библия » Пераклад Яна Станкевіча
2 Паралипоменон 26 глава
1 І ўзяў увесь люд Юдэйскі Узю, катораму было шаснанцаць год, і ўстанавілі яго за караля замест айца ягонага Амасі.
2 Ён забудаваў Елоф і зьвярнуў яго Юдэі просьле тога, як супачыў кароль із айцамі сваімі.
3 Шаснанцаць год было Узі, як загаспадарстваваў, і пяцьдзясят два гады гаспадарстваваў у Ерузаліме; імя маці ягонае Ехоля, зь Ерузаліму.
4 І рабіў ён пасьцівае ў ваччу СПАДАРОВЫМ чыста так, як рабіў Амася, айцец ягоны;
5 І шукаў ён СПАДАРА за дзён Захары, каторы меў зразуменьне ў відзенях Божых; і тых дзён, што ён шукаў СПАДАРА, шчасьціў яму Бог.
6 І ён вышаў, і ваяваў зь Пілішчанмі; і разбурыў сьцены Ґафу а сьцены Яўнеі а сьцены Ашдоду; і пабудаваў месты ў Ашдодзе а Пілісьце.
7 І памагаў яму Бог супроці Пілішчан а супроці Арабаў, што жывуць у Ґур-Ваале, і Маонян;
8 І Амоняне давалі дары Узі, і разышлося імя ягонае аж да ўходу ў Ягіпет; бо пасіліўся ён надзвычайна.
9 І збудаваў Узя вежы ў Ерузаліме ля Рагавое брамы, ля брамы даліны і на рагу, і ўмацаваў іх.
10 І пабудаваў вежы на пустыні, і выкапаў шмат жаролаў, бо ён меў шмат стадаў, і ў даліне, і на раўніне, і ралейнікаў, і садаўнічых у горах а на Карміле; бо ён любіў ралейніцтва.
11 Было ў Узі й войска, што выходзіла на вайну вяткамі, подле лічбы ў сьпісаньню іх, складзеным рукою Ееля пісара а Маасэі наглядніка, пад рукою Ганані, аднаго з князёў каралеўскіх.
12 Увесь лік галоў айцоў дужасілаў — дзьве тысячы шасьцьсот;
13 І пад іх рукою ваеннае сілы трыста сем тысячаў пяцьсот, што ўступалі ў бітву з вайсковай мужнасьцяй, на помач каралю супроці непрыяцеля.
14 І прыгатаваў ім Узя, усяму войску, шчыты а дзіды, шоламы а панцыры а лукі а пушчальнае каменьне.
15 І зрабіў ён у Ерузаліме ўмела прыдуманыя машыны, каб яны былі на вежах а на рагох дзеля пушчаньня стрэлаў а вялікіх камянёў. І разьнеслася імя ягонае далёка, бо дзіўную помач меў, пакуль умацаваўся.
16 Але як ён умацаваўся, загардзела сэрца ягонае аж да згубы, і ён ізрадзіў СПАДАРА, Бога свайго, бо ўвыйшоў у дом СПАДАРОЎ, каб кадзіць на аброчніку кадзельным.
17 І пайшоў за ім Азара сьвятар, і ізь ім асьмідзясят сьвятароў СПАДАРОВЫХ, людзёў мужных.
18 І спрацівіліся яны Узі, каралю, і сказалі яму: «Не табе, Узя, кадзіць СПАДАРУ, гэта сьвятаром, сыном Ааронавым, пасьвячаным да кадзеньня; выйдзі ізь сьвятыні, бо ты ізрадзіў, і ня будзе табе гэта да сьці ў СПАДАРА Бога».
19 І загневаўся Узя, — а ў руццэ ў яго кадзільніца кадзіць; і, як загневаўся ён на сьвятароў, праказа засьвітала на чале ў яго, перад сьвятарамі, у доме СПАДАРОВЫМ, ля аброчніка кадзельнага.
20 І абярнуўся да яго Азара, найвышшы сьвятар, а ўсі сьвятарове, і вось, у яго праказа на чале. І сілілі яго выйсьці стуль, дый сам ён барзьдзіў выйсьці, бо выцяў яго СПАДАР.
21 І быў кароль Узя пракажаны аж да дня сьмерці свае, і жыў у васобным доме, і адлучаны быў ад дому СПАДАРОВАГА. А Ёфам, сын ягоны, быў над домам каралеўскім, судзячы люд зямлі.
22 Засталыя справы Узіны, першыя й апошнія, апісаў Ісая Амосёнак, прарока.
23 І супачыў Узя з айцамі сваімі, і пахавалі яго з айцамі ягонымі на полю грабоў каралеўскіх; бо казалі: «Ён пракажаны». І загаспадарстваваў Ёфам, сын ягоны, замест яго.
2 Паралипоменон 26 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча