Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

2 Паралипоменон 28 глава

1 Дваццаць год было Агазу, як загаспадарстваваў, і шаснанцадь год гаспадарстваваў у Ерузаліме; але не рабіў ён пасьцівага ў ваччу СПАДАРОВЫМ, як Давід, айцец ягоны:
2 Ён ішоў дарогамі каралёў Ізраельскіх, і на’т рабіў літыя асобкі Ваалаў;
3 І ён кадзіў у даліне сыноў Гінномавых, і праводзіў сыноў сваіх перазь цяпло, подле агідаў паган, каторых выгнаў СПАДАР перад відам сыноў Ізраелявых;
4 І абракаў і кадзіў на ўзвышшах а на ўзгорках і пад кажным зялёным дзервам.
5 І аддаў яго СПАДАР, Бог ягоны, у рукі караля Арамскага, і яны паразілі яго, і ўзялі ў яго множасьць палоненікаў, і павялі да Дамашку. Таксама і ў руку караля Ізраельскага быў адданы ён, і тый паразіў яго вялікаю паразаю.
6 І забіў Пекаг Рэмалёнак у Юдэі сто дваццацёх тысячаў за адзін дзень, — усі яны людзі ваёўныя, бо яны пакінулі СПАДАРА, Бога бацькоў сваіх.
7 І забіў Зыхра, дужасіл ізь Ехрамлян, Маасэю, сына каралёвага, і Азрыкама, дамавера, і Елкану, другога па каралю.
8 І ўзялі сынове Ізраелявы ў палон у братоў сваіх дзьвесьце тысячаў жонак, сыноў а дачок; таксама й множасьць здабытку наглабалі ў іх, і павезьлі здабытак да Самары.
9 Там быў прарока СПАДАРОЎ; імя ягонае Одэд. Ён вышаў наперад войску, што прышло да Самары, і сказаў ім: «Вось, СПАДАР, Бог бацькоў вашых, у гневе на Юдэяў, аддаў іх у руку вашу, і вы зьбілі іх із такую злосьцю, каторая дайшла да нябёс.
10 І цяпер вы думаеце паняволіць сыноў Юды а Ерузаліму за слугаў а нявольніцы сабе. А ціж на самых вас няма віны перад СПАДАРОМ, Богам вашым?
11 Дык паслухайце мяне, і зьвярніце палоненікаў, каторых вы ўзялі ў палон із братоў сваіх; бо поламя гневу СПАДАРОВАГА на вас».
12 І ўсталі некаторыя з галоў сыноў Яхрэмавых: Азара Ёгананенак, Берэха Мешылемофенак а Гэзэка Шалумёнак а Амаса Гадлаёнак насупроці йдучых із вайны,
13 І сказалі ім: «Ня ўводзьце сюды палоненікаў, бо грэх быў бы нам перад СПАДАРОМ. Нягож вы думаеце дадаць да грахоў нашых і да вінаў нашых? вялікая віна наша, і поламя гневу над Ізраелям».
14 І ўзброеныя пакінулі палоненікаў а здабытак перад князьмі а ўсім зборам.
15 І ўсталі мужы выменаваныя, і ўзялі палоненікаў, і ўсіх голых ізь іх адзелі із здабытку, і адзелі іх, і абулі, і далі ім есьці, і далі ім піць, і памазалі іх, і пасадзілі на аслы ўсіх кволых ізь іх, і паслалі іх да Ерыхону, места пальмаў, да братоў іхных, і зьвярнуліся да Самары.
16 Таго часу паслаў кароль Агаз да каралёў Асырскіх, каб яны памаглі яму.
17 Бо Едомляне й яшчэ прыходзілі, і разьбілі ў Юдэі, і ўзялі ў палон.
18 І Пілішчане напалі на месты нізіннае зямлі а паўдня Юдэі, і ўзялі Вефшэміш а Аіялон а Ґедэроф а Сохо а местачкі яго а Фімну а местачкі яе а Ґімзо а местачкі яго, і асяліліся там.
19 Бо паніжыў СПАДАР Юдэю за Агаза, караля Юдэйскага, бо ён разбурыў у Юдэі і цяжка ізрадзіў СПАДАРА.
20 І прышоў да яго Тылґаф-Пілнесэр, кароль Асырскі, але быў вялічны яму, і не мацаваў яго;
21 Бо Агаз узяў дзель із дому СПАДАРОВАГА а дому каралеўскага, і ў князёў, і аддаў каралю Асырскаму, але не на помач сабе.
22 І ў часе свае гароты ён далей ізраджаў СПАДАРА, ён — кароль Агаз.
23 І абракаў багом Дамаскім, каторыя паразілі яго, і казаў: «Багове каралёў Арамскіх памагалі ім, я буду абракаць ім, каб яны памаглі імне». Але яны былі на ўпад яму а ўсяму Ізраелю.
24 І зьбер Агаз судзьдзе дому Божага, і парэзаў судзьдзе дому СПАДАРОВАГА, і зрабіў сабе аброчнікі па ўсіх кутох Ерузаліму;
25 І ў кажным месьце Юдзіным зрабіў узвышшы кадзіць багом іншым, і квяліў СПАДАРА, Бога айцоў сваіх.
26 Засталыя справы ягоныя і ўсі ўчынкі ягоныя, першыя й апошнія, вось, яны апісаныя ў кнізе каралёў Юдэйскіх а Ізраельскіх.
27 І супачыў Агаз із айцамі сваімі, і пахавалі яго ў месьце, у Ерузаліме; але ня ўнесьлі яго да грабоў каралёў Ізраелявых. І загаспадарстваваў Гэзэка, сын ягоны, замест яго.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.