Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Иезекииль 15 глава

1 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
2 «Сыну людзкі! што віно супроці дзерва альбо галуза вінная супроці галузы дзерваў?
3 Ці можа быць брана зь яго дзярва, каб зрабіць якую-колечы рэч? альбо ці можна ўзяць калок ізь яго, каб павесіць на ім якую судзіну?
4 Гля, кідаюць у цяпло на пажэрце; цяпло зжарэць абодва канцы яго, і сярэдзіна яго абгарае; ці годзіцца яно на выраб?
5 Гля, як яно не гадзілася на ніякую работу; пагатове ня згодзіцца на работу, як цяпло пажэрла яго, і яно абгарэла.
6 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Як віно меж дзерваў лесавых, каторае Я кінуў у цяпло на пажэрце, так Я кіну жыхараў Ерузаліму.
7 І зьвярну від Свой супроці іх: з аднаго цяпла яны выйдуць, і другое цяпло пажарэць іх; і вы даведаецеся, што Я — СПАДАР, як Я зьвярну від Свой супроці вас.
8 І спустошу зямлю, бо яны ізрадліва ізрадзілі"», — агалашае Спадар СПАДАР.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.