Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Иезекииль 2 глава

1 І Ён сказаў імне: «Сыну людзкі, стань на ногі свае, і Я буду гукаць да цябе».
2 І ўвыйшоў у мяне дух, як Ён гукаў імне, і пастанавіў мяне на ногі мае, і я пачуў гукаючага імне.
3 І Ён сказаў імне: «Сыну людзкі, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраелявых, да народаў бунтоўных, што збунтаваліся супроці Мяне; яны а айцове іхныя выступілі супроці Мяне аж дагэтуль.
4 Сынове іхныя, да каторых Я пасылаю цябе, закалянелага віду й цьвярдога сэрца. І ты скажы ім: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР".
5 І яны, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца слухаць (бо яны дом бунтоўны), даведаюцца, адылі, што быў прарока памеж іх.
6 Але ты, сыну людзкі, ня бойся іх, і словаў іхных ня бойся, хоць чупчыньнікі а цернь із табою, і ты жывеш меж скорпіёнаў; словаў іхных ня бойся ані палохайся відаў іхных, дарма што яны бунтоўны дом.
7 І ты будзеш гукаць ім словы Мае, ці будуць яны слухаць ці адмовяцца, бо яны бунтоўныя.
8 Але ты, сыну людзкі, слухай, што Я скажу табе: ня будзь бунтоўны, як гэны бунтоўны дом; адчыні вусны свае й зьеж, што Я дам табе»
9 І як глянуў я, вось, рука выцягнена да мяне, і, гля, кніжны зьвіток у ёй.
10 І разгарнуў яго перад імною, і запісаны з добрага й благога боку, і напісана на ім: «Галашэньне, уздыханьне а вык».
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.