Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Иезекииль 3 глава

1 І сказаў імне: «Сыну людзкі! што знайшоў — еж; зьеж гэты зьвіток і йдзі, гукай дому Ізраеляваму».
2 Дык я разявіў рот свой, і Ён даў імне есьці зьвіток гэны,
3 І сказаў імне: «Сыну людзкі! кармі жывот свой і напоўні нутр свой гэтым зьвітком, што Я даю табе». І я ізьеў, і было ў роце маім, як мёд, узглядам саладзіні.
4 І Ён сказаў імне: «Сыну людзкі! ідзі, прыйдзі да дому Ізраелявага й гукай словамі Маімі ім;
5 Бо не да люду глыбокае гаворкі й цяжкое мовы ты пасланы, але да дому Ізраелявага,
6 Не да шмат якіх людаў глыбокае гаворкі й цяжкое мовы, каторых словы ты ня можаш разумець; калі б Я паслаў цябе да іх, яны слухалі б цябе;
7 А дом Ізраеляў не захоча слухаць цябе, бо яны ня слухаюць Мяне, бо ўвесь дом Ізраеляў цьвердалобы і закалянелага сэрца.
8 Гля, Я ўчыніў від твой моцным супроці відаў іхных і чало твае моцным супроці чолаў іхных.
9 Як дыямэнт, цьвердшы за крэмень, Я ўчыніў чало твае; ня бойся іх ані палохайся паглядаў іхных, дарма што яны бунтоўны дом».
10 Адлі Ён сказаў імне: «Сыну людзкі, усі словы Мае, што Я буду гукаць табе, прыймі да сэрца свайго і слухай вушамі сваімі.
11 І йдзі, прыйдзі да палону, да сыноў люду свайго, і гукай ім, і накажы ім: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР", будуць яны слухаць ці адмовяцца».
12 І падняў мяне дух, і я пачуў адзаду сябе гук вялікага шуму, кажучы: «Будзь дабраславёная слава СПАДАРОВА із свайго месца!»
13 І пачуў шум крылаў жывых стварэньняў, што датыкаліся адно да аднаго, і шум колаў побач іх, і шум вялікага руху.
14 І дух падняў мяне, і ўзяў мяне, і я пашоў у гарчэлі, парушаны ў духу сваім; але рука СПАДАРОВА была моцнаю на імне.
15 І прышоў я да палону, да Тэль-Авіву, што жылі ля ракі Хевар, і там, ідзе яны сядзелі, там сеў і я, ашалапучаны ў духу, сем дзён.
16 І сталася ў канцу сямёх дзён, што было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы:
17 «Сыну людзкі! Я прызначыў цябе за вартаўніка над домам Ізраелявым; як ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, перасьцерагай іх ад Мяне.
18 Як Я скажу нягоднаму: "Сьмерцю памрэш", і ты не перасьцеражэш яго, і ня будзеш гутарыць, каб перасьцерагчы нягоднага ад нягоднае дарогі ягонае, каб ён жыў: тый нягоднік памрэць у бяспраўю сваім, але кроў ягоную ад рукі твае спаганю.
19 А ты перасьцеражэш нягоднага, і ён не адвернецца ад нягоднасьці свае ані ад нягоднае дарогі свае: ён памрэць у сваім бяспраўю, але ты спас душу сваю.
20 Ізноў, калі справядлівы адвернецца ад справядлівасьці свае й будзе дзеяць бяспраўе, бо Я палажу спатыкненьне перад ім, і ён памрэць; з тае прычыны, што ты не нерасьцерагаў яго, памрэць у грэсе сваім, і справядлівасьць, зробленая ім, ня будзе ўспомнена, але кроў ягоную Я спаганю з рукі твае.
21 Калі б ты, адылі, перасьцерагаў справядлівага, каб не грашыў справядлівы, і ён запраўды ня ізгрэша: ён напэўна будзе жыць, бо ён перасьцярэжаны, таксама ты спасеш душу сваю».
22 І была на імне там рука СПАДАРОВА, і Ён сказаў імне: «Устань, ідзі на даліну, і Я там буду размаўляць із табою».
23 І я ўстаў, і вышаў на даліну, і вось, там слава СПАДАРОВА стаяла, як слава, што я бачыў ля ракі Хевар; і я паў на від свой.
24 І ўвыйшоў у мяне дух, і пастанавіў мяне на ногі мае, і гутарыў з імною, і сказаў імне: «Ідзі, запрыся ў доме сваім.
25 Што да цябе, сыну людзкі — вось, наложаць паварозы на цябе, і зьвяжуць цябе імі, і ты ня выйдзеш да іх.
26 І Я ўчыню, што язык твой прыліпне да паднябеньня твайго, і ты занямееш, і ня будзеш упікаць ім, бо яны — бунтоўны дом.
27 Але, як Я буду гутарыць із табою, Я адчыню вусны твае, і ты будзеш казаць ім: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР"; хто слухае, няхай слухае; і хто адмаўляецца, няхай адмаўляецца, бо дом бунтоўны яны.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.