Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Иезекииль 28 глава

1 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
2 «Сыну людзкі! кажы князю Тырскаму: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’За тое, што сэрца тваё загардзела, і ты сказаў: "Бог я, на седаве Божым я сяджу ў сэрцу мораў", ты, адылі, чалавек, а ня Бог, дарма што становіш сэрца сваё як сэрца Божае,
3 Гля, ты мудрэйшы за Данеля, усе тайнае не схавана ад цябе.
4 Сваёй мудрасьцяй а сваім розумам ты прыдбаў маемасьць і прыдбаў золата а срэбра да скарбаў сваіх;
5 Вялікай мудрасьцяй ты торгам павялічыў багацьці свае, і загардзела сэрца тваё ад маемасьці;
6 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: "За тое, што ты пастанавіў сэрца сваё як сэрца Божае,
7 Дык вось, Я прывяду на цябе чужаземцаў, найстрашнейшых із народаў, і яны аголяць мячы свае супроці харашыні мудрасьці твае, і збудзеняць бліск твой.
8 Зьвядуць цябе ў яму, і ты памрэш сьмерцяй забітых сярод мораў.
9 І нягож скажаш ты перад убіўцам сваім: ’Я бог’? але ты чалавек, а ня Бог у руццэ ўбіўцы свайго.
10 Сьмерцяй неабрэзаных памрэш ад рукі чужаземцаў; Я казаў", — агалашае Спадар СПАДАР’"».
11 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
12 «Сыну людзкі! завядзі пахоўную песьню па каралю Тырскім і скажы яму: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Ты пячаць дасканалства, паўніня мудрасьці, супоўная харашыня.
13 Ты быў у Едэне, у садзе Божым; усялякім дарагім каменьням ты быў прыбраўшыся: рубінам, топазам а дыямэнтам, тарсысам, оніксам а ясьпісам, шафірам, гранатам, хрызолітам а золатам. Работа асадкаў тваіх у цябе зроблена ў дзень стварэньня твайго.
14 Ты памазаны херуў, што ахінае, і Я пастанавіў цябе; ты быў на сьвятой гары Божай, сярод палаючых камянёў ты хадзіў.
15 Ты быў дасканальным у дарогах сваіх ада дня, як ты быў створаны, аж пакуль не знайшлося бяспраўя ў цябе.
16 Ад множасьці торгу твайго нутр твой напоўніўся ўсілствам, і ты ізграшыў; за тое Я зрынуў цябе, як будзеннага, з гары Божае, зьнішчыў цябе, херуве ахінаючы, з памеж палаючых камянёў.
17 Загардзела сэрца тваё з харашыні твае, на ліха ты ўжыў мудрасьць сваю з пазору свайго; Я ськінуў цябе на зямлю, выставіў цябе перад каралямі, каб яны аглядалі цябе.
18 Множасьцяй бяспраўяў сваіх, бяспраўям торгу свайго ты збудзеніў сьвятыню сваю; за тое Я вазьму з пасярод цябе цяпло, і яно пажарэць цябе, і абярну цябе ў попел на зямлі на ачох усіх, што глядзяць на цябе.
19 Усі, што знаюць цябе меж людаў, зумеюцца зь цябе, ты будзеш жахам, і ўжо ніколі ня будзе цябе’"».
20 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
21 «Сыну людзкі! зьвярні від свой на Сыдон, і праракай празь яго,
22 І скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гля, Я на цябе, Сыдоне, і ўслаўлюся сярод цябе, і даведаюцца, што Я — СПАДАР, як Я зьдзею суды над ім і ўсьвячуся ў ім;
23 Бо Я пашлю на яго ліпучку а кроў на вуліцы ягоныя, і раненыя ў ім паваляцца ад мяча на яго адусюль; і даведаюцца, што Я — СПАДАР.
24 І наперад ён ня будзе бадзючым чупчыньнікам дому Ізраеляваму ані прыкрым церням над усіх, што навокал іх, што грэбуюць імі; і даведаюцца, што Я — Спадар СПАДАР’.
25 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Як Я зьбяру дом Ізраеляў зь людаў, меж каторых яны расьцярушаныя, і ўсьвячуся ў іх на ачох народаў, тады яны будуць жыць у зямлі сваёй, што Я даў слузе Свайму Якаву;
26 І будуць жыць на ёй бясьпечна, і станавіць дамы, і садзіць вінішчы; і яны будуць жыць у бясьпечнасьці, як Я зьдзею суды на ўсіх тых навокал іх, што грэбуюць імі; і даведаюцца, што Я — СПАДАР Бог іхны’"».
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.