Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Иезекииль 4 глава
1 І ты, сыну людзкі, вазьмі цэглу й палажы яе перад сабою, і нарысуй на ёй места Ерузалім.
2 І нарысуй аблогу супроці яго, і збудуй вартаўнічую вежу, і насып вал супроці яго, разлажы табар супроці яго, і пастанаві навокал абложныя тараны супроці яго.
3 Адлі вазьмі сабе бляху і пастанаві яе як зялезную сьцяну памеж сябе й места, і зьвярні від свой на яе, яна будзе абложана, і ты будзеш аблягаць яе. Гэта знак дому Ізраеляваму.
4 І ты ляж на левы бок свой, і ўзлажы бяспраўе дому Ізраелявага на яго: подле ліку дзён, каторыя праляжыш на ім, ты будзеш несьці бяспраўе іхнае.
5 Бо Я залічу табе гады бяспраўя іхнага подле ліку дзён: трыста дзевяцьдзясят дзён гэтак ты будзеш несьці бяспраўе дому Ізраелявага.
6 І як ты выпаўніш гэта, другім разам кладзіся на правы бок свой, і ты будзеш несьці бяспраўе дому Юдзінага сорак дзён: дзень за год, дзень за год Я прызначыў табе.
7 І на аблогу Ерузаліму прыгатуй від свой, і рука твая няхай будзе голая, і праракай супроці іх.
8 І, гля, я ўзлажыў на цябе паварозы, і ты не павернешся з аднаго боку на другі, пакуль ня скончыш дзён аблогі свае.
9 І ты вазьмі сабе пшонкі а ячменю а бобу а сачыўкі а проса а палбы, і палажы гэта ў вадну судзіну, і ўчыні хлеб ізь іх подле ліку дзён, што будзеш ляжаць на баку сваім: трыста дзевяцьдзясят дзён будзеш жывіцца імі.
10 І ежа твая, што ты будзеш есьці, мае быць вагою дваццаць сыкляў на дзень; час ад часу будзеш есьці яе.
11 І ваду ты будзеш піць мераю, па шостай часьці гіна, ад часу да часу будзеш піць.
12 І ты будзеш есьці гэта, як ячныя перапечкі, і будзеш пячы іх на людзкім кале на ачох люду».
13 І сказаў СПАДАР: «Аж так сынове Ізраелявы будуць есьці ўбрудзянены хлеб свой меж народаў, куды Я пражану іх».
14 І сказаў я: «Авохці імне, Спадару Божа! гля, душа мая не забрудзянена, бо з маладосьці свае аж дагэтуль я ня еў здыхаты ані разарванага, і ніякае абрыдонае мяса ня прыходзіла ў рот мой».
15 І сказаў Ён імне: «Гля, Я дам табе карові кал замест людзкога, і ты ўчыні хлеб свой на ім».
16 Адлі сказаў імне: «Сыну людзкі, гля, Я патрышчу падпору хлеба ў Ерузаліме, і будуць есьці хлеб вагою а із журбою, і будуць піць ваду мераю і із задумленьням,
17 Што ня стане хлеба й вады, і будуць зумявацца адзін із аднаго ў страху і нішчэць за бяспраўе свае.
Иезекииль 4 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча