Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Иезекииль 43 глава
1 І прывёў мяне да брамы, да брамы, што на ўсход.
2 І вось, слава Бога Ізраелявага йшла з усходняе дарогі, і голас Ягоны — як шум шмат водаў, і зямля зазьзяла славаю Ягонаю.
3 І гэта было подле зьявы відзені, што я відзеў, подле відзені, каторую я відзеў, як я прыходзіў зьнішчыць места; і відзені былі падобныя да відзені, што я відзеў ля ракі Хевар. І паў я на від свой.
4 І слава СПАДАРОВА ўвыйшла ў дом брамаю, што на ўсход.
5 І падняў мяне дух, і прывёў на нутраны панадворак; і вось, слава СПАДАРОВА напоўніла панадворак.
6 І я чуў Гукаючага да мяне з дому, і муж стаяў ля мяне;
7 І Ён сказаў імне: «Сыну людзкі! гэтае месца пасаду Майго і месца ступам ног Маіх, ідзе я буду жыць сярод сыноў Ізраелявых на векі; і наперад сьвятога імені Майго ня будзе плюгавіць дом Ізраеляў, яны ані каралёве іхныя бязулствам сваім, ані здыхатою каралёў сваіх на ўзвышшах іхных,
8 Ставячы парог свой ля парогаў Маіх і вушакі ля вушакоў Маіх, адно ізь сьцяною памеж іх; яны нават плюгавілі сьвятое імя Мае брыдамі сваімі, што яны рабілі; за тое Я загубіў іх у гневе Сваім.
9 Цяпер няхай яны аддаляць ад Мяне бязулства сваё і здыхату каралёў сваіх, і Я буду жыць сярод іх на векі.
10 Ты, сыну людзкі, паведай праз гэты дом дому Ізраеляваму, каб яны засароміліся бяспраўяў сваіх, і няхай памераюць зразу яго.
11 І, як яны засаромяцца ўсяго, што яны рабілі, зьясьні ім рысунак дому а зразу яго а выхады зь яго а ўходы ў яго а ўсі хормы яго а ўсі ўставы яго а ўсі рысункі яго а ўсі правы яго, і напішы на ачох іх, каб яны дзяржалі цэлы рысунак яго і ўсі ўставы яго і подле іх рабілі.
12 Гэта права дому: на версе гары ўся граніца яго навокал, навокал —Сьвятое Сьвятых; вось, гэта права дому!
13 І гэта памеры аброчніка ў локцях, а локаць ё локаць із даланёю: под — локаць, і ўшыркі — локаць, і аблямаваньне яго па краёх яго навокал аднае пядзі; і гэта выступ аброчніка.
14 Ад поду ля зямлі да ніжшага выступу — два локці, а ўшыркі — адзін локаць; і ад меншага выступу да большага выступу — чатыры локці, а ўшыркі — локаць.
15 І аброчнік чатырох локцяў увышкі, а ад аброчніка дагары чатыры рагі.
16 І аброчнік — двананцаць локцяў удаўжкі, двананцаць ушыркі, чатыракутні на чатырох старанах сваіх.
17 І выступ — чатырнанцаць локцяў удаўжкі і чатырнанцаць ушыркі на чатырох старанах сваіх, і аблямаваньне навокал яго паў локця, і под яго — локаць навокал; і ўступы да яго з усходу».
18 І сказаў Ён імне: «Сыну людзкі! гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гэта ўставы аброчніка на тый дзень, калі зробяць яго, каб абракаць усепаленьні на ім і крапіць крывёю на яго.
19 І ты дай цялё-бычка на аброк за грэх сьвятаром Левітам, што з насеньня Садокавага, каторыя бліжацца да Мяне, служыць Імне, кажа Спадар СПАДАР.
20 І вазьмі з крыві яго, і палажы на чатыры рагі яго, і на чатыры куты выступу яго, і на аблямаваньне навокал; гэтак ачысьціш і адзяржыш ласкіўчыненьне яму.
21 І вазьмі цялё-бычка на аброк за грэх, і спалі яго на прызначаным месцу дому вонках сьвятыні.
22 І назаўтрае абрачы з роду козаў бяз гану на аброк за грэх, і ачысьцяць аброчнік, як ачысьцілі цялём.
23 Як скончыш ачышчэньне, абрачы цялё бяз гану й барана бяз гану з авец,
24 І дабліж іх да СПАДАРА, і хай сьвятары кінуць солі на іх і абракуць іх на ўсепаленьне СПАДАРУ.
25 Сем дзён гатуй кажны дзень казла на аброк за грэх, а яны хай прыгатуюць таксама цялё-бычка а барана бяз гану з авец.
26 Сем дзён няхай чыняць залашчаньне за аброчнік і ачышчаюць яго, і пасьвячаюць яго.
27 І як гэтыя дні скончацца, і будзе на восьмы дзень і далей, што зробяць сьвятары на аброчніку ўсепаленьне вашае а супакойныя аброкі вашы, і Я ўпадабаю вас", — кажа Спадар СПАДАР».
Иезекииль 43 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча