Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Даниил 4 глава

1 Я, Невухаднецар, быў супакойны ў доме сваім і красаваўся ў палацу сваім.
2 Я меў відзень у сьне, што напалохала мяне, і думкі на ложку сваім, і ад відзені галавы свае я заклапаціў.
3 І ад мяне выдана загада прывесьці да мяне ўсіх мудрыцоў бабілёнскіх, каб яны маглі абясьціць імне зьясьненьне сну.
4 Тады ўвыйшлі чараўнікі, гвездары, Хальдэі а вяшчуны, і я сказаў ім сон, але яны не абясьцілі імне зьясьненьне яго.
5 Але наапошку ўвыйшоў да мяне Данель, каторага імя Велтэшазар подле імені бога майго і ў каторага дух сьвятых багоў, і яму я паведаў сьненьне, кажучы:
6 "Велтэшазару, начэльніча чараўнікоў! я ведаю, што ў цябе дух сьвятых багоў, і ніякая тайна не схавана ад цябе, абясьці імне відзені сну майго, што я відзеў, і зьясьненьне яго.
7 Гэткія відзені галавы мае на ложку маім: я відзеў, вось, сярод зямлі дзерва, і вышыня яго вялікая.
8 Дзерва вырасла й было моцнае, і вышыня яго дасягла неба, і было відаць яно аж да канца ўсяе зямлі.
9 Лісьцё яго харошае, і пладоў у яго шмат, і ўсім ежа на ім; пад ім мелі сьцень зьвяры палявыя, і жылі ў гольлю яго птушкі нябёсныя, і ад яго жывілася ўсялякае цела.
10 Я бачыў у відзенях галавы свае на ложку сваім, і вось, Назіраньнік а Сьвяты зышоў зь неба;
11 Голасна гукаў і сказаў гэтак: "Сьсячыце гэтае дзерва й абатніце гольле яго, абтрасіце лісьцё яго й рассыпце плады яго; няхай зьвяры адыйдуць з-пад яго і птушкі нябёсныя з гольля яго.
12 Стаян, адылі, карэньня яго пакіньце ў зямлі ў зялезных а мядзяных ланцугох сярод травы палявое; і няхай раса нябёсная моча яго, і ізь зьвярмі дзель ягоная ў траве земнай.
13 Няхай сэрца людзкое адменяць у яго і сэрца зьверавае дадуць яму, і мінець над ім сем пораў.
14 Пастаноў вартаўнікоў казаньне гэтае, і подле слова сьвятых вымаганьне гэтае станецца, каб жывучыя даведаліся, што Навышні радзе каралеўства людзкое і даець яго, каму хоча, і найніжшага меж людзёў садзе на яго’.
15 Гэта сьненьне ў відзені меў я, кароль Невухаднецар. Дык ты, Велтэшазару, паведай зьясьненьне, бо ніхто з мудрыцоў у каралеўстве маім ня можа зьясьненьня абясьціць імне, а ты можаш, бо дух сьвятых багоў у табе".
16 Тады Данель, каторага імя Вэлтэшазар, быў гадзіну зумеўшыся, і думкі ягоныя немарасьцілі яго. Адказаў кароль і сказаў: "Велтэшазару, сон альбо зьясьненьне яго хай не палохае цябе". Адказаў Велтэшазар і сказаў: "Спадару мой, няхай сон гэты тым, што ненавідзяць цябе, і зьясьненьне яго непрыяцелям тваім.
17 Дзерва, што ты бачыў, каторае расло й было моцнае, каторага вышыня дасягла нябёс, і відаць было на ўсёй зямлі,
18 Каторага лісьцё харошае, і пладоў на ім шмат, і на ім ежа ўсім, пад каторым зьвяры палявыя жылі, і на каторага гольлю птушкі нябёсныя мелі сялібу,
19 Гэта — ты, каролю, што вырас а стаў магучым, бо вялікасьць твая вырасла й дасягла неба, і дзяржава твая да канца зямлі.
20 А што кароль бачыў Назіраньніка а Сьвятога, зь нябёс зыходзячага й кажучага: ’Сьсячыце гэтае дзерва й зьнішчыце яго; Пакіньце, адылі, стаян карэньня яго ў зямлі ў зялезных а мядзяных ланцугох сярод травы палявое, і няхай раса нябёсная моча яго, і дзель ягоная ізь зьвярмі палявымі, аж пакуль сем пораў мінець над ім’, —
21 Гэта зьясьненьне, каролю, і гэта пастаноў Навышняга, каторы прыйдзе на спадара майго, караля.
22 І пражануць цябе ад людзёў, і ізь зьвярмі палявымі будзе гаспода твая, і будуць даваць тэ есьці траву, як валом, і мачыць цябе расою нябёснага, і сем пораў мінець над табою, пакуль ты даведаешся, што Навышні радзе каралеўства людзкое й даець яго, каму хоча.
23 А што яны расказалі пакінуць стаян-карэнь дзерва — каралеўства твае будзе пэўнае табе просьле тога, як ты даведаешся, што нябёсы маюць уладу.
24 Затым, каролю, няхай рада мая будзе ў прыгодзе табе, і перарві грахі свае справядлівасьцяй і бяспраўе свае міласэрдзям да бедных; вось, чым прадоўжыцца красаваньне твае".
25 Усе гэта спраўдзілася на каралю Невухаднецару.
26 У канцы двананцацёх месяцаў ён праходжаваўся па палацу каралеўскім у Бабілёне.
27 Адказаў кароль і сказаў: "Ці не вялікі гэта Бабілён, каторы я пастанавіў на дом каралеўства моцаю сілы свае дзеля сьці вялічча свайго?".
28 Як яшчэ слова было ў вуснах каралеўскіх, паў голас ізь неба: "Табе кажацца, каролю Невухаднецару: каралеўства аднята ад цябе;
29 І пражануць цябе ад людзёў, і ізь зьвярмі палявымі гаспода твая, будуць даваць табе есьці траву, як валом, і сем пораў мінець над табою, пакуль ты даведаешся, што Навышні радзе каралеўства людзкое і даець яго, каму хоча".
30 Тае ж гадзіны выпаўнілася гэта над Невухаднецарам: і ён быў прагнаны ад людзёў, і еў траву, як валы, і цела ягонае мокла ад расы нябёснай, пакуль валасы ягоныя ня вырасьлі, як пер’е арла, і ногці, як капцюры птушак.
31 І ў канцу гэтых дзён я, Невухаднецар, узьняў вочы свае да неба, і розум мой зьвярнуўся імне, і я дабраславіў Навышняга, выхваляў а сьціў Таго, Каторы жывець на векі, чыя ўлада ё ўладаю вечнаю, і каралеўства ягонае ад пакаленьня да пакаленьня.
32 І ўсі жыхары зямлі нічога ня значаць, і Ён дзее подле волі Свае ў войску нябёсным і меж жыхараў зямлі; і ніхто ня можа задзяржаць рукі Ягонае альбо сказаць яму: "Што Ты робіш?"
33 У тым самым часе розум мой зьвярнуўся да мяне, і чэсьць каралеўства майго, вялічча маё а зьзяньне зьвярнуліся імне; і шукалі мяне райцы мае і панове мае, і я ўмацаваўся на каралеўстве сваім, і супоўнае вялічча было дадана імне.
34 Цяпер я, Невухаднецар, выхваляю, вывышаю а ўслаўляю Караля нябёс, Каторага ўсі ўчынкі праўдзівыя і дарогі Ягоныя — суд, і можа паніжаць Ён тых, што ходзяць пыхата».
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.