Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Филиппийцам 3 глава

1 Наапошку, браты мае, цешчася ў Спадару. Пісаць вам тое самае ня нудна імне, а вам бясьпечна.
2 Сьцеражыцеся сабак, сьцеражыцеся благіх работнікаў, сьцеражыцеся калечаньня,
3 Бо мы — абразаньне, каторыя сьцім Бога Духам і хвалімся Хрыстом Ісусам, а не спадзяемся на цела;
4 Хоць я мог бы спадзявацца й на цела. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык пагатове я,
5 Абрэзаны восьмага дня, з роду Ізраелявага, пакаленьня Веняміновага, Гэбрэй із Гэбрэяў, подле Закону фарысэй,
6 Подле рупатлівасьці перасьледаваньнік Царквы, подле справядлівасьці законнай беззаганны.
7 Але што імне было прыдбаньням, тое дзеля Хрыста я замеў за страту.
8 Дый усе маю за страту дзеля пераважнага пазнаньня Хрыста Ісуса, Спадара свайго, дзеля Каторага я ўсе страціў, і ўсе маю за гной, каб прыдбаць Хрыста,
9 Знайсьціся ў Ім, ня маючы справядлівасьці свае, што із Закону, але тую, што зь веры Хрыстовае, справядлівасьць, што ад Бога вераю;
10 Каб пазнаць Яго, і магутнасьць ускрысеньня Ягонага, і мець узаем’е ў муках Ягоных, тарнуючыся да сьмерці Ягонае,
11 Каб дясягчы ўскрысеньня зь мертвых.
12 Не каб я ўжо дасяг альбо ўдасканальніўся; але імкнуся, ці не дасягну й я, як дасяг мяне Хрыстос.
13 Браты, я ня маю сябе за дасяглага, але адно — забываючыся задняе, прасьцягаючыся наперад,
14 Імкнуся да мэты, да нагароды высокага пагуканьня Божага ў Хрысту Ісусу.
15 Дык каторыя з нас дасканальныя, гэтак думайма; калі ж вы праз што-колечы накш думаеце, дык і гэта вам Бог аб’яве.
16 Чаго мы, адылі, дасяглі, хадзіма так.
17 Будзьце перайманьнікамі зь мяне, браты, і ўзірайцеся на тых, што ходзяць подле зразы, якую маеце ў нас.
18 Бо шмат хто, праз каторых я часта гукаў вам, а цяпер нават із плачам гукаю, што яны ё як непрыяцелі крыжа Хрыстовага;
19 Каторых канец — загуба, каторых бог — бруха, і слава іхная — у сораме; яны думаюць празь земнае;
20 Бо грамадзянства наша ў небе, скуль мы жджэм і Спаса, Спадара Ісуса Хрыста,
21 Каторы адмене цела наша з паніжэньня ў згоднасьць ізь целам славы Свае, дзеяньням сілы, каторай Ён і паддаець Сабе ўсе.

Филиппийцам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.