Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Филиппийцам 3 глава

Езус Хрыстус — найбольшая каштоўнасць1 Урэшце, браты мае, радуйцеся ў Пану. Пісаць вам тое самае мне не цяжка, для вас жа гэта карысна.
2 Асцерагайцеся сабак, асцерагайцеся ліхіх работнікаў, асцерагайцеся абразання!
3 Мы прымаем абразанне, калі служым у Божым Духу і ганарымся ў Хрысце Езусе, а не спадзяёмся на цела.
4 Хоць я магу спадзявацца і на цела. Калі хто іншы спадзяецца на цела, то тым больш я,
5 абрэзаны на восьмы дзень, з роду Ізраэля, з пакалення Бэньяміна, габрэй ад габрэяў, паводле Закону — фарысей,
6 паводле руплівасці — ганіцель Касцёла, паводле справядлівасці Закону — беззаганны.
7 Але што было для мяне набыткам, тое дзеля Хрыста я палічыў стратай.
8 Ды і ўсё лічу стратаю дзеля перавагі пазнання Езуса Хрыста, майго Пана. Дзеля Яго я ўсё страціў і лічу смеццем, каб набыць Хрыста
9 і апынуцца ў Ім не са сваёю справядлівасцю, якая паходзіць з Закону, але з тою, якая паходзіць з веры ў Хрыста, са справядлівасцю ад Бога, заснаванай на веры,
10 каб пазнаць Яго і моц Ягонага ўваскрасення і саўдзельнічаць у цярпеннях Ягоных, прыпадабняючыся да Ягонай смерці,
11 каб нейкім чынам дасягнуць уваскрашэння.
12 Не тое, каб я ўжо атрымаў гэта і ўжо стаў дасканалым, але я імкнуся атрымаць тое, дзеля чаго мяне здабыў Езус Хрыстус.
13 Браты, я не лічу, што ўжо атрымаў гэта, але толькі забываю тое, што за мною, і сягаю да таго, што наперадзе.
14 Паводле мэты імкнуся да ўзнагароды высокага паклікання Божага ў Хрысце Езусе.
15 Будучы дасканалымі, давайце так думаць, а калі інакш думаеце, то Бог вам адкрые.
16 Аднак, будзем жа трымацца таго, чаго мы ўжо дасягнулі.
Добрыя і дрэнныя хрысціяне17 Наследуйце мяне, браты, і глядзіце на тых, хто паступае паводле ўзору, які маеце ў нас.
18 Бо многія, пра каго часта казаў вам, а цяпер нават з плачам кажу, паступаюць, як ворагі Хрыстовага крыжа.
19 Іхні канец — пагібель, іхні бог — чэрава, і слава іх — у сораме іхнім; яны думаюць пра зямное.
20 А наша айчына знаходзіцца ў нябёсах, адкуль мы чакаем Збаўцу, Пана Езуса Хрыста,
21 які пераменіць нашае прыніжанае цела на падабенства свайго праслаўленага цела праз дзеянне моцы, якой Ён можа падпарадкаваць сабе ўсё.

Филиппийцам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.