Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Коринфянам 1 глава

1 Павал, пакліканы воляй Божай Апостал Езуса Хрыстуса, і брат Состэн —
2 да Божай эклезіі ў Карынце, асьвячоным у Хрыстусе Езусе пакліканым сьвятым з усімі ўзываючыміна кожным месцы імя Езуса Хрыстуса Усеспадара іхняга й нашага:
3 Ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Усеспадара Езуса Хрыстуса.
4 Заўсёды дзякую Богу майму за вас, дзеля Божае ласкі, данай вам у Хрыстусе Езусе;
5 у Ім бо вы ўсім абагаціліся — ўсякім словам ды ўсякай ведай,
6 згодна з сьветчаннем Хрыстовым, уцьверджаным сярод вас;
7 так што вы ня маеце ніякай нястачы ласкі ў чаканні зьяўлення Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса,
8 які і ўмацуе вас да канца, каб былі беззаганнымі ў дзень прыйсьця Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса.
9 Верны ёсьць Бог, празь якога вы пакліканы да суспольства зь Яго Сынам Езусам Хрыстусам Усеспадарам нашым.
10 Малю вас, браты, у імя Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса — будзьце згоднамоўнымі ў ва ўсім, каб ня было разладу між вамі, а — дасканальнае аднадумства й аднадушнасьць.
11 Дайшло бо да майго ведама праз дамаўнікоў Хлоя аб вас, браты мае, што між вамі вядуцца спрэчкі;
12 маю на думцы тое, што кажны ў вас аб сабе гадае: Я — Паўлавы, а я — Аполляў, я-ж — Цэфасавы, а вось я, дык — Хрыстовы (Ап. Дз. 18:24).
13 Няўжэ Хрыстус разьдзяліўся? Няўжэ Павал быў за вас укрыжаваны? Або ў імя Паўлава ахрышчаны вы?
14 Дзякую Богу, што нікога з вас не ахрысьціў, апрача Крыспа і Гая,
15 каб не казаў хто, што вы ў маё імя ахрышчаны.
16 Ахрысьціў я і дом Сцяпанавы; а больш ня ведаю, ці яшчэ хрысьціў каго.
17 Хрыстус бо ня хрысьціць паслаў мяне, а — эвангелізаваць, і-то ня мудравальным словам, каб не засьціць бач, крыжа Хрыстовага.
18 Бо навука аб крыжы — гэта для гібельнікаў глупасьць, а для нас збаўляючыхся — гэта моц Божая.
19 Напісана бо: загублю мудрасьць мудрацоў і роздум празорных адрыну (Із. 29:14).
20 Дзеж бо мудрэц? Дзе вучоны? Дзе дасьледнік сьвету гэтага? Ціж не абярнуў Бог мудрошчы гэтага сьвету ў бязглузьдзе? (Із. 33:18).
21 Калі бо сьвет сваёю мудрасьцю не пазнаў Бога, дык Богу даўспадобна было глупствам прапаведніцтва веручых збавіць.
22 Як дэйцы дамагаюцца цудаў, а Грэкі шукаюць мудрасьці,
23 то мы прапаведваем Хрыстуса ўкрыжаванага, што ёсьць для Юдэйцаў ганьбай, а для паганцаў нясуразіцай,
24 для самых-жа пакліканых Юдэйцаў і Грэкаў — Хрыстуса: моц Божую ды прамудрасьць Божую;
25 тое бо, што нямудрае ў Бога — мудрэйшае зя людзей, і немачнае Божае — мацнейшае за людзей.
26 Прыгледзьцеся, браты, хто вы, пакліканыя: ня шмат з вас мудрых целам, ня шмат магутных, ня шмат дабрародных;
27 але Бог выбраў нямудрае сьвету, каб асароміць магутных;
28 і нявыдатнае й пагарджанае сьветам Бог выбраў, ды тое нікчомае, чаго ня было, каб унівечыць былое;
29 дзеля таго, каб ніводнае цела не чваінлася перад Богам.
30 З Яго і вы ў Хрыстусе Езусе, які стаўся нам мудрасьцю ад Бога і ўсправядліўленнем, і ўсьвячаннем, і адкупленнем,
31 каб як напісана: Хто хваліцца, ў Богу хай хваліцца (Ер. 9:23).

1 Коринфянам 1 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.