Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Коринфянам 2 глава

1 І я калі прыйшоў да вас, браты, дык ня высокамоўствам, ці мудрасьцяй прыйшоў вясьціць вам сьветчанне аб Хрыстусе;
2 бо-ж не мяркаваў сабе ўмець што між вамі, апрача Езуса Хрыстуса і-то ўкрыжаванага.
3 Быў я у вас немачным з дрыготнай боязьзю;
4 і мова ды прапаведванне маё ня былі ў праконваючых словах мудрасьці, а — ў выяўленні сілы духа,
5 каб вера ваша мацавалася ня мудрасьцю людзкою, але сілаю Божаю.
6 Між дасканальнымі то весьцім і мудрасьць, але ня мудрасьць гэтага сьвету, ці ніклых князёў ягоных,
7 толькі прамудрасьць Божую тайнічную, сукрытую, катору празначыў Бог спрадвеку для хвалы нашае,
8 якое не спазнаў ніхто з валадароў гэтага веку, бо каліб спазналі, Усеўладцу хвалы, не укрыжаваліб.
9 Але, як напісана: Чаго вока не аглядала, ні вуха ня чула, ані сэрца чалавеча не прачула — тое Бог прыгатаваў Яго любячым (Із. 64:4).
10 А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго, Дух бо ўсё пранікае, навет глыбіні Божыя.
11 Хтож бо з людзей ведае што ў чалавеку, як ня дух людзкі ў ім? Гэтаксама й таго, што ў Богу ёсьць, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.
12 А мы-ж атрымалі ня духа сьвету, але Духа, што з Бога ёсьць, каб ведаць, чым абдарыў нас Бог праз сваю ласку;
13 тамуж вось і гаворым аб гэтым не славамі, якіх навучыла нас людзкая мудрасьць, але такімі, якіх вучыць нас Дух: праз духа кемячы духовае.
14 Чалавек бо жывёльны ня кеміць таго, што паходзіць з Божага Духа, яму глупствам здаецца тое, чаго ня можа зрузумець, бо гэта можна сьцяміць толькі духова.
15 Духоўныж разьбіраецца ва ўсім, а вось сам празь нікога ня бывае разуметы;
16 Хто бо спазнаў думку Госпада, каб навучыў яго? А мы думку Хрыстову ведаем (Рым. 11:34).

1 Коринфянам 2 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.