Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Коринфянам 5 глава

1 Чутно незапярэчна аб распусьце у вас, ды такой распусьце, якое навет і між паганамі ня чувана: што нехта мае жонку бацькі свайго.
2 І вы напышніліся, ўместа жалобай акрыцца, каб выключыць з-паміж сябе таго, хто дапусьціўся гэткага ўчынку.
3 Я то — хоць ня быў прысутны ў вас целам, а толькі духам — ужо асудзіў такога праступніка, якбы й прысутна:
4 на вашым, у імя Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса, зыбранні лучна з маім духам, моцаю Усеспадара нашага Езуса,
5 выдаць гэткага на загубу цела шатану, каб дух быў збаўлёны ў дзень Госпадавы!
6 Няма чым хваліцца вам! Ціж ня ведаеце, што крошка закісі ўсё цеста заквашвае?
7 Дык вычысьцьце старую закваску, каб сталіся новай рошчынай, вы-ж бо бесквасыя; бо Пасха наша — ахвяраваны Хрыстус.
8 Сьвяткуйма восьжа не ў старой заквасцы, ані ў кісьлі негадзі й крывадушша, але ў праснакох чыстасьці і праўды.
9 Я ў лісьце пісаў вам: ня мець зносінаў з распусьнікамі, —
10 не наагул з распусьнікамі гэтага сьвету, ні скупцамі, ані грабежнікамі, ці ідалапаклоннікамі, бо давялосяб хіба зыйсьці з гэтага сьвету; —
11 але я пісаў вам ня мець лучнасьці з такімі, хто называючыся братам, астаецца распусьнікам, скупяньдзёю, балванахвальцам, пляткаром, ці п’яніцай, або грабежнікам — з гэткімі дык навет і ня есьці разам.
12 Бо якое мне дзела да тых, што вонках нас? Ці ня тых і вы судзцес што сярод вас?
13 Тых бо, што остарань нас, Бог судзіціме. Выкіньце благое з-пасярод вас!

1 Коринфянам 5 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.