Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

1 Коринфянам 5 глава

1 І яшчэ, ста́ла чутно, што ў вас блудадзейства, і такое блудадзейства, якога ня чутно нават у паганаў, што (за жонку) нехта мае жонку ба́цькі.
2 І вы заганарыліся замест таго, каб зажурыцца, каб быў выдалены з вашага асяродку той, хто зрабіў такі ўчынак.
3 А я, адсутнічаючы целам, але як бы прысутнічаючы духам, ужо прысудзіў, як бы прысутнічаючы (у вас), таго, хто гэта ўчыніў,
4 Іменем Госпада нашага Ісуса Хрыста і маім духам у сходзе вашым з сілай Госпада нашага Ісуса Хрыста,
5 аддаць такога шата́ну на змардаваньне грахоўнай чалавечай прыроды, каб дух быў (бы) зба́ўлены ў дзень Госпада Ісуса.
6 Нядобрая пахвальба вашая. Ці ня ведаеце, што трошкі рашчыны кіслíць усё цеста?
7 Дык ачысьціце стару́ю закваску, каб вы сталіся новым цестам, таму што вы ёсьць прэсныя, і таму што Пасха нашая (ёсьць) Хрыстос, Які ахвярава́ны за нас.
8 Дык станем сьвяткаваць ня з старой рашчынай, ня з рашчынай зла і нячыстасьці, але з праснакамі чысьціні і праўды.
9 Я напісаў вам у Пасланьні ня мець лучнасьці з блудадзеямі;
10 але ня ўвогуле з блудадзеямі сьвету гэтага ці з хапугамі, ці з рабаўнікамі, ці з балванаслужкамі, таму што вам належала б тады выйсьці з (гэтага) сьвету.
11 Цяпер жа я напісаў вам ня мець лучнасьці з (тым), калі хто, называючыся братам, ёсьць блудадзей, альбо хапуга, альбо балванаслужка, альбо зламоўны, альбо п’яніца, альбо рабаўнік; з такім нават ня есьці разам.
12 Бо і што мне судзіць вонкавых? Ці ня ўнутраных вы судзіце?
13 Вонкавых жа будзе судзіць Бог. Дык выкіньце распуснага спасярод вас.

1 Коринфянам 5 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.