Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Коринфянам 8 глава

1 А што да таго бажком ахвяроўванага, то ведаем; бо-ж усе маем веду; хоць веда надымае, а любасьць будуе.
2 Каму здаваласяб, што ён нешта ведае, дык той яшчэ не знае, як ведаць яму трэба
3 але як хто любіць Бога, таму дана ад Яго веда.
4 Восьжа датычна ахвяроўванага бажком мяса мы ведаем, што бажок гэта нікчомасьць на сьвеце ды што няма іншага, апрача Бога Адзінага.
5 А хоць і ёсьць гэтак званыя бажкі, ці-то ў небе, ці на зямлі (бо-ж многа багоў і многа паноў) —
6 то для нас існуе толькі адзіны Бог Айцец, ад якога ўсё, а мы ад Яго; ды адзін Усеспадар Езус Хрыстус, празь якога сталася ўсё, і мы празь Яго.
7 Але ня ўсе маюць гэткую сьведамасьць, некаторыя і дагэтуль з сумленнем бажкоў прызнаючым спажываюць ім ахвяраванае, ганьбячы гэтым немачнае сумленне.
8 Яда ня збліжае нас да Бога: бо анінам прыбывае што, як ямо, ані ня ўбывае, як не ямо.
9 Аднакжа сьцеражэцеся, каб гэтая вашая свабода не сталася лдя слабых спакусаю.
10 Бо каліб хто ўбачыў асьвечанага за сталом у паганскай бажніцы, дык ціж слабкае сумленне ягонае ня хінецца такжа есьці балванаахвяры?
11 І ад асьвячонасьці твае загіне твой брат, за якога памёр Хрыстус.
12 Грэшачы так проці братвы, ранячы іх слабасьведамасьць, вы грэшыце і проці Хрыстуса.
13 Дык калі яда надзіць майго брата, павек ня буду есьці мяса, каб не спакушаць брата майго.

1 Коринфянам 8 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.