Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

Колоссянам 2 глава

1 Жадаю бо, каб вы ведалі, як шчыра турбуюся аб вас і аб тых, што ў Ляодыцэі ды аб усіх тых, што мяне ня знаюць, асабіста ня бачылі мяне,
2 каб уцешыліся сэрцы іхнія ў любаснай сулуцы ды ўзбагаціліся дасканальным пазнаннем тайніцы Бога Айца і Хрыстуса,
3 ў якім сукрыты ўсе скарбы мудрасьці і веды.
4 Гавару вам гэта, каб хто ня зьвёў вас падступнымі доказамі;
5 бо хоць я целам і адсутнічаю, але духам я з вамі, ўглядаючыся на ваш лад і вытрываласьць веры ў Хрыстуса.
6 Як, восьжа, вы прынялі Хрыстуса Езуса Усеспадара, так і трымайцеся ў Ім,
7 укарэненыя і ўбудаваныя ў Яго моцнай верай, спасьцейліва і з удзячнасьцю яе навучыўшыся.
8 Сьцеражэцеся, каб хто не абласуціў вас філязафічным подступам і мрояй пустою, абапёртай на пераказах чыста людзкіх, ці на стыхіі сьвету, а не на Хрыстусе;
9 у Ім бо жыве ўся поўня Боства цялесна,
10 і вы-ж напоўненыя ў Ім, Ён бо галава усякага валадарніцтва ды ўлады.
11 У Ім вы і абразаныя, але ня рукою чалавечай, а Ім-жа, Хрыстусам, зьняўшым з цела похатную грэшнасьць;
12 пахаваныя зь Ім праз хрост зь Ім вы такжа згробуўсталі разам вераю ў магуцтва Бога, збудзіўшага Яго з умерлых;
13 дый вас, што былі ўмерлымі ў грахох неабразанага цела, ажывіў разам зь Ім, адпушчаючы нам усе правіны;
14 скасаваўшы тэкст, што зьмяшчаў дэкрэт проці нас, ён зрабіў яго няважным, прыбіўшы да крыжа;
15 а разброіўшы відовішчна валадарствы і ўлады, трыумфаваў над імі.
16 Хайжа тады ніхто не асуджае вас за еміну, ці напітак, або сьвяткаванне якое, маладзіка, ці шабату;
17 гэта бо толькі спакмень мабытнага, рэчаіснасьць-жа — у Хрыстусе.
18 Дый ніхто няхай не бянтэжыць вас сваявольнай пустамудрасьцяй уніжонасьці ды культу анёлам, асьмяляючыся мроіць аб тым, чаго ня бачыў,
19 а ня трымаючыся Хрыстуса Галавы, містычнай, ад якое ўсё цела, суставамі й вязямі споенае і змацаванае, расьце ростам Божым.
20 І калі вы з Хрыстусам умерлі для элементаў (жыўнеў) гэтага сьвету, то чамуж вы — якбы жылі шчэ ў ім — трымаецеся ягоных загадаў:
21 (таго) «не крані», (таго) «ня руш», (таго) «не каштуй» —
22 ўсё гэта (моў) тлее ад ужывання, водле вучэння й наказаў людзкіх.
23 Алеж гэта напазор толькі выдаецца мудрасьцю, ў самавольных культах упакарання і умору цела, а не ў рэчаіснасьці, ў пашанотным насычанні цела.

Колоссянам 2 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.