Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

1 Паралипоменон 6 глава

1 Сыны Леві: Гэрсон, Кагат і Мэрары,
2 Сыны Кагата: Амрам, Ісаар, Геброн і Азіэль.
3 Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, Элеязэр і Ітамар.
4 Элеязэр быў бацькам Пінхаса, а Пінхас быў бацькам Абісуэ;
5 Абісуэ быў бацькам Бокцы, а Бокцы быў бацькам Озі.
6 А Озі быў бацькам Зараі, а Зарая быў бацькам Мэраёта,
7 далей Мэраёт быў бацькам Амарыі, а Амарыя быў бацькам Ахітуба;
8 Ахітуб быў бацькам Садока, Садок быў бацькам Ахімааса.
9 Ахімаас быў бацькам Азарыі, а Азарыя быў бацькам Ёханана.
10 Ёханан быў бацькам Азарыі: ён быў святаром у доме, які пабудаваў Саламон у Ерузаліме.
11 А Азарыя быў бацькам Амарыі, і Амарыя быў бацькам Ахітуба,
12 Ахітуб быў бацькам Садока, і Садок быў бацькам Сэлума;
13 Сэлум быў бацькам Хэлькіі, а Хэлькія быў бацькам Азарыі.
14 Азарыя быў бацькам Сараі, а Сарая быў бацькам Ёсэдэка;
15 а Ёсэдэк вылучыўся, калі Госпад Юду і Ерузалім аддаў у няволю праз Набукаданосара.
16 Такім чынам, сыны Леві: Гэрсон, Кагат і Мэрары.
17 І гэта імёны сыноў Гэрсона: Лобні і Сямэй.
18 Сыны Кагата: Амрам, і Ісаар, і Геброн, і Азіэль.
19 Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Гэта ж роды Леві па іх сем’ях.
20 Гэрсон, сын яго Лобні, сын яго Ягат, сын яго Зіма,
21 сын яго Ёах, сын яго Адо, сын яго Зара, сын яго Етра.
22 Сыны Кагата: сын яго Амінадаб, сын яго Корэ, сын яго Асір,
23 сын яго Элькана, сын яго Абіясаф, сын яго Асір,
24 сын яго Тагат, сын яго Урыэль, сын яго Озія, сын яго Саўл.
25 Сыны Эльканы: Амасай і Ахімот,
26 сын яго Элькана, сын яго Сафай, сын яго Нагат,
27 сын яго Эліяб, сын яго Ерахам, сын яго Элькана, сын яго Самуэль.
28 Сыны Самуэля: першародны Ёэль, і другі Абія,
29 А сыны Мэрары: Махалі, Лобні, сын яго, і Сямэй, сын яго, Оза, сын яго,
30 сын яго Самаа, сын яго Хагія, сын яго Асая.
31 Гэта тыя, каго паставіў Давід на спяванне ў доме Госпада ад таго часу, як памясціў там каўчэг.
32 І былі яны на паслузе спявання перад скініяй палаткі сустрэчы, пакуль не збудаваў Саламон у Ерузаліме дом Госпадаў; а спаўнялі службу сваю па ўстаноўленым парадку.
33 А вось тыя, хто станавіўся разам з сынамі сваімі. З сыноў Кагата: Геман спявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
34 сына Эльканы, сына Ерахама, сына Эліэля, сына Тогу,
35 сына Суфа, сына Эльканы, сына Магата, сына Амасая,
36 сына Эльканы, сына Ёэля, сына Азарыі, сына Сафоніі,
37 сына Тагата, сына Асіра, сына Абіясафа, сына Корэ,
38 сына Ісаара, сына Кагата, сына Леві, сына Ізраэля.
39 Дый брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго. Асаф, сын Барахіі, сына Самаа,
40 сына Міхаэля, сына Басаі, сына Мэльхіі,
41 сына Атні, сына Зары, сына Адаі,
42 сына Этана, сына Зімы, сына Сямэя,
43 сына Ягата, сына Гэрсона, сына Леві.
44 Сыны ж Мэрары, іх брата, стаялі з левага боку: Этан, сын Кусі, сына Абдзі, сына Мэлуха,
45 сына Гасабіі, сына Амазіі, сына Хэлькіі,
46 сына Амсі, сына Бані, сына Самэра,
47 сына Махалі, сына Мусі, сына Мэрары, сына Леві.
48 Таксама браты іх, левіты, якія былі прызначаны да ўсякай службы ў скініі дома Госпадава;
49 Аарон жа і сыны яго ўспальвалі на ахвярніку ахвяры цэласпалення і на ахвярніку каджэння дый спаўнялі ўсякую справу святарскую ў месцы найсвяцейшым, каб ачысціць ад грахоў Ізраэль, паводле ўсяго таго, што загадаў Майсей, паслугач Божы.
50 А сыны Аарона: Элеязэр — сын яго, Пінхас — сын яго, Абісуэ — сын яго,
51 Бокцы — сын яго, Озі — сын яго, Зарая — сын яго,
52 Мэраёт — сын яго, Амарыя — сын яго, Ахітуб — сын яго,
53 Садок — сын яго, Ахімаас — сын яго.
54 І вось месцы пражывання іх, паводле пасяленняў у вызначаных межах, гэта значыць сыноў Аарона з роду Кагатаў: такое бо выпала ім жэрабя.
55 Дык вось далі ім Геброн у зямлі Юды і ваколіцы яго;
56 палі ж гэтага горада і пасяленні аддалі Калебу, сыну Ефоны.
57 Сынам жа Аарона далі горад для сховішча: Геброн і Лебну з іх ваколіцамі,
58 Етэр, і таксама Эстэм з ваколіцамі яго, але і Гэлон і Дабір з іх ваколіцамі,
59 таксама Асан, і Ету і Бэтсамэс з іх ваколіцамі.
60 А ад пакалення Бэньяміна: Габаон і Габа з ваколіцамі іх і Алмат з ваколіцамі яго, таксама Анатот з яго ваколіцамі; усіх гарадоў трынаццаць паводле іх родаў.
61 Сынам жа Кагата, якія засталіся з іх родаў, далі ва ўладанне дзесяць гарадоў з пакалення Эфраіма, і з пакалення Дана і з паловы пакалення Манасы.
62 Затым сынам Гэрсона па іх родах: — з пакалення Ісахара, і з пакалення Асэра, і з пакалення Нэфталі, і з пакалення Манасы ў Басане — трынаццаць гарадоў.
63 А сынам Мэрары па родах іх: з пакалення Рубэна, і з пакалення Гада, і з пакалення Забулона па жэрабі далі дванаццаць гарадоў.
64 Сыны Ізраэля далі таксама левітам гарады з іх ваколіцамі;
65 і па жэрабі далі яны з пакалення сыноў Юды і з пакалення сыноў Сімяона ды з пакалення сыноў Бэньяміна гэтыя гарады, якія назвалі іх імёнамі.
66 І тыя, хто быў з родаў сыноў Кагата, мелі гарады ў сваіх межах з пакалення Эфраіма.
67 Такім чынам, далі ім гарады для сховішча: Сіхэм з яго ваколіцамі на гары Эфраіма, Газэр з яго ваколіцамі,
68 таксама Екмаам з яго ваколіцамі, і падобна Бэтарон;
69 а таксама і Аялон з яго ваколіцамі і Гет-Рэмон такім жа чынам.
70 А з паловы пакалення Манасы: Танах і яго ваколіцы, Іблеам і яго ваколіцы, — тым, відаць, што засталіся ад родаў сыноў Кагата.
71 Сынам жа Гэрсона з родаў паловы пакалення Манасы: Галан у Басане з яго ваколіцамі, і Астарот з яго ваколіцамі.
72 З пакалення Ісахара: Кадэс з яго ваколіцамі, і Дабэрэт з яго ваколіцамі,
73 таксама Рамот з яго ваколіцамі і Анэм з яго ваколіцамі.
74 А з пакалення Асэра: Масал з яго ваколіцамі, і падобна Абдон,
75 таксама Хукок з ваколіцамі яго, і Рагоб з яго ваколіцамі.
76 А ад пакалення Нэфталі: Кадэс у Галілеі і яго ваколіцы, Хамон з яго ваколіцамі і Карыятаім з яго ваколіцамі.
77 А сынам Мэрары, якія засталіся з пакалення Забулона: Рэмон і ваколіцы яго ды Табор з яго ваколіцамі.
78 Таксама за Ярданам, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад пакалення Рубэна: Басор у пустыні з яго ваколіцамі і Яса з яе ваколіцамі,
79 таксама Кадэмот з яго ваколіцамі і Мэфаат з яго ваколіцамі.
80 А таксама і з пакалення Гада: Рамот у Галаадзе з яго ваколіцамі і Маханаім з ваколіцамі яго,
81 але і Хесебон з яго ваколіцамі і Язэр з яго ваколіцамі.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.