Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

1 Паралипоменон 7 глава

1 Сыны Ісахара: Тола і Пува, Ясуб і Сэмрон — чацвёра.
2 Сыны Толы: Озі, і Рафая, і Ерыэль, і Ема, і Ібсэм, і Самуэль, кіраўнікі родаў сваіх; з нашчадкаў Толы людзі наймужнейшыя, палічаныя і ў дні Давіда па іх радаводах — дваццаць дзве тысячы шэсцьсот.
3 Сыны Озі: Ізрахія, які быў бацькам Міхаэля і Абадзіі, і Ёэль, і Ясія: усіх пяць кіраўнікоў.
4 І пры іх былі ўзброеныя да бою дружыны па радаводах родаў сваіх, трыццаць шэсць тысяч, наймужнейшыя людзі, бо мелі яны многа жонак і дзяцей.
5 І браты іх ва ўсіх пакаленнях Ісахара, наймацнейшыя ў бітве, налічвалі восемдзесят сем тысяч.
6 Сыны Бэньяміна: Бэла, і Бахор, і Ядзігэль — трое.
7 Сыны Бэлы: Эцбон, і Озі, і Азіэль, і Ерымот і Урай: пяць кіраўнікоў родаў з наймацнейшых у бітве; лік іх — дваццаць дзве тысячы трыццаць чатыры.
8 Далей сыны Бахора: Заміра, і Ёас, і Эліязэр, і Эліёэнай, і Амры, і Ярмут, і Абія, і Анатот ды Алмат; гэта ўсе сыны Бахора.
9 А ў радаводах сваіх палічаны кіраўнікі родаў сваіх, наймужнейшыя ў войнах, — дваццаць тысяч дзвесце.
10 Затым сыны Ядзігэля: Більган, сыны ж Більгана: Ягус, і Бэньямін, і Эгуд, і Ханаана, і Зэтан, і Тарсіс, і Ахісахар;
11 усе гэтыя сыны Ядзігэля — кіраўнікі родаў сваіх, наймужнейшыя — семнаццаць тысяч дзвесце тых, хто выходзіць на бой.
12 Таксама Супім і Хупім, сыны Гіра, і Хусім — сын Агэра.
13 А сыны Нэфталі: Ясіэль, і Гуні, і Язэр, і Сэлум — сыны Більгі.
14 Затым сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца яго Сіра; яна таксама нарадзіла Махіра, бацьку Галаада.
15 Махір жа ўзяў жонку ад Хупіма і Супіма, і ён меў сястру на імя Мааха; імя ж другога сына — Салпаад, і ў Салпаада былі толькі дочкі.
16 І Мааха, жонка Махіра, нарадзіла сына і назвала яго Парэс; а імя брата яго было Сарэс, і яго сынамі былі Улам і Рэкем.
17 А сынамі Улама быў: Бадан; гэта сыны Галаада, сына Махіра, сына Манасы.
18 Сястра ж яго Амалехэт нарадзіла Ісода, і Абіязэра, і Маалу.
19 А сынамі Сэміды былі: Ахін, і Сэхэм, і Лецы, і Аніям.
20 А сыны Эфраіма: Сутала, сын яго, Барэд, сын яго, Тагат, сын яго, Элада, сын яго, Тагат, сын яго
21 і яго ж сын Забад, і яго ж сын Сутала, і яго ж сын Эзэр і Элад. А забілі іх людзі з Гета, тутэйшыя, бо тыя напалі, каб захапіць уладанні іх.
22 Такім чынам, Эфраім, бацька іх, доўгі час насіў па іх жалобу, і прыходзілі яго браты, каб суцешыць яго;
23 і наведаў жонку сваю, якая пачала ды нарадзіла сына, і даў яму імя Бэрыя, бо здарылася няшчасце ў яго доме.
24 А дачка ў яго была Сара, якая пабудавала Бэтарон, Ніжні і Верхні, і Азэнсару.
25 Затым сынамі яго былі Рэфа, і Рэсэф, і Тале, сын яго, які быў бацькам Таана,
26 які быў бацькам Лаады; яго сын таксама Аміюд, які быў бацькам Элісамы,
27 які меў сына Нуна, які меў сына Ешуа.
28 А ўладанні іх і месцы іх пражывання былі: Бэтэль з ваколіцамі яго і Наран на ўсход, а на захад — Газэр з ваколіцамі і Сіхэм з ваколіцамі яго аж да Гая з ваколіцамі яго.
29 Каля сыноў Манасы: Бэт-Сан і ваколіцы яго, Танах і ваколіцы яго, Магеда і ваколіцы яго, Дор з яго ваколіцамі. Тут пражывалі сыны Язэпа, сына Ізраэля.
30 Сынамі Асэра былі: Емна, і Ешуа, і Ішві, і Бэрыя ды Сараі, сястра іх.
31 А сыны Бэрыі: Гебэр, і Мэлхіэль, які быў бацькам Барзайта.
32 Гебэр жа меў сына Ефлата, і Самэра, і Гатама, і сястру іх Суаа.
33 Сыны Ефлата: Пасэх, і Бамааль, і Асот; гэта сыны Ефлата.
34 Затым сыны Самэра, яго брата: Раага, і Габа, і Арам.
35 Сыны ж Гатама, брата яго: Суфа, і Емна, і Сэлес, і Амал.
36 Сыны Суфы: Суэ, Хамафэр, і Суал, і Бэры, і Ямра,
37 Басор, і Од, і Сама, і Салуса, і Етра, і Бээра.
38 Сыны Етэра: Ефонэ, і Пасфа, і Ара.
39 Сыны ж Олы: Арэ, і Ханіэль, і Рэсія.
40 Усе гэтыя сыны Асэра, кіраўнікі адборныя родаў, галовы кіраўнікоў і наймужнейшыя людзі; а лік тых, хто быў запісаны ў баявое войска, — дваццаць шэсць тысяч.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.