Читай и изучай
Библия » Пераклад Антонія Бокуна
Песня Песней 7 глава
8 глава »
1 «Агляніся, агляніся, Шуламянка, агляніся, агляніся, і мы паглядзім на цябе». «Што вы глядзіце на Шуламянку, нібы на танец двух карагодаў?»
2 «Якія прыгожыя ногі твае ў сандалах, дачка шляхетная! Выгін клубоў тваіх як аздобны абруч, які зроблены рукою майстра.
3 Улоньне тваё — як чаша круглая, ніколі не забракне ў ёй віна мяшанага; жывот твой — як сноп пшаніцы, абстаўлены лілеямі.
4 Двое грудзей тваіх — як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны.
5 Шыя твая — як вежа з косьці слановае. Вочы твае — як сажалкі ў Хешбоне, каля брамы Бат-Раббім. Нос твой — як вежа Лібану, што глядзіць у бок Дамаску.
6 Галава твая над табою — як Кармэль, а валасы на галаве тваёй — як пурпур. Валадар зьвязаны косамі тваімі.
7 Якая ты прыгожая і якая прыемная, каханая, у асалодзе тваёй!
8 Стан твой гонкі, як пальма, а грудзі — як гронкі вінаградныя.
9 Я сказаў: “Узьлезу я на пальму і схаплю гронкі яе”, і будуць грудзі твае як гронкі вінаградныя, і пах подыху твайго — як пах яблыкаў.
10 Вусны твае — як віно найлепшае, якое ліецца да любага, асалоджваючы вусны стомленыя».
11 «Я належу любаму майму, і да мяне памкненьне ягонае.
12 Прыйдзі, любы мой, пойдзем у поле, пераначуем за горадам.
13 Устанем раніцай, наведаем вінаграднікі, паглядзім, ці заквітнеў вінаград, ці распусьціліся кветкі ці цьвітуць дрэвы гранатовыя, там я дам табе каханьне маё.
14 Мандрагоры разьліваюць водар, у дзьвярах нашых усякія плады адборныя, новыя і старыя, якія я, любы мой, захавала для цябе».

 

Песня Песней 7 глава в переводах