Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
1 Фессалоникийцам 3 глава
Місія Цімафея1 Паколькі мы не маглі далей вытрымаць, то захацелі самі застацца ў Атэнах
2 і паслалі да вас Цімафея, брата нашага і супрацоўніка Бога ў абвяшчэнні Хрыстовага Евангелля дзеля вашага ўмацавання і падтрымання вашай веры,
3 каб ніхто не зняверыўся сярод гэтага ўціску. Вы ж самі ведаеце, што мы на гэта прызначаны.
4 Калі былі ў вас, мы ўжо казалі вам, што павінны будзем цярпець уціск. І вы ведаеце, што так і сталася.
5 Таму і я ўжо не мог далей стрымацца і паслаў даведацца пра вашую веру, ці не зводзіць вас спакушальнік і ці не дарэмнай была нашая праца.
6 Цяпер прыбыў ад вас Цімафей і прынёс добрыя весткі пра вашую веру і любоў, і што вы добра ўсцяж успамінаеце пра нас, жадаючы пабачыцца з намі, як і мы з вамі.
7 Ва ўсёй нядолі і ўціску нашым вашая вера, браты, падтрымлівала нас.
8 Бо цяпер мы жывём, калі вы трываеце ў Пану.
9 Як жа можам аддзячыць Богу за ўсю радасць, якую маем за вас перад Богам нашым,
10 калі ўначы і ўдзень горача молімся, каб убачыць вас і дапоўніць тое, чаго не хапае вашай веры?
11 Сам Бог і Айцец наш, і Пан наш Езус няхай скіруе да вас наш шлях.
12 А Пан няхай памножыць вас і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, якую і мы маем да вас,
13 каб умацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў святасці перад Богам і Айцом нашым у час прыйсця Пана нашага, Езуса, з усімі Ягонымі святымі.
1 Фессалоникийцам 3 глава в переводах