Читай и изучай
Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
1 Фессалоникийцам 4 глава
5 глава »
Святасць жыцця: любоў і адказнасць1 Урэшце, браты, просім вас і заклікаем у Пану Езусе, каб вы, прыняўшы ад нас тое, як трэба вам сябе паводзіць і дагаджаць Богу, а вы так сябе паводзіце, каб больш вы ў гэтым узрасталі.
2 Вы ведаеце, якія мы далі вам наказы ад Пана Езуса.
3 Бо воля Божая — гэта вашае асвячэнне, каб вы асцерагаліся распусты,
4 каб кожны з вас умеў утрымліваць сваё цела ў святасці і пашане,
5 а не ў пажадлівым захапленні, як язычнікі, што не ведаюць Бога.
6 Няхай ніхто не крыўдзіць і не выкарыстоўвае свайго брата ў гэтай справе, бо Пан — мсціўца за ўсё гэта, як мы сказалі вам раней і засведчылі.
7 Бог паклікаў нас не да нячыстасці, але да святасці.
8 Таму той, хто пагарджае гэтым, пагарджае не чалавекам, але Богам, які і дае вам свайго Духа Святога.
9 Няма патрэбы пісаць вам пра братнюю любоў, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго
10 і робіце так у дачыненні да ўсіх братоў ва ўсёй Македоніі. Заахвочваем вас, браты: узрастайце ў гэтым яшчэ больш,
11 імкніцеся жыць у спакоі, выконвайце свае абавязкі і працуйце ўласнымі рукамі, як мы наказалі вам,
12 каб вы належна паводзілі сябе адносна тых, хто жыве звонку, і каб ні ў чым не мелі патрэбы.
Жывыя і памерлыя падчас паўторнага прыйсця Хрыста13 Мы не хочам, браты, пакідаць вас у няведанні пра памерлых, каб не тужылі вы, як іншыя, хто не мае надзеі.
14 Калі мы верым, што Езус памёр і ўваскрос, то разам з Ім Бог прывядзе да жыцця і тых, хто памёр у Езусе.
15 Гэта кажам вам у слове Пана, што мы, жывыя, пакінутыя да прыйсця Пана, не апярэдзім тых, якія памерлі.
16 Бо сам Пан на заклік і на голас арханёла і трубы Божай сыдзе з неба, і памерлыя ў Хрысце ўваскрэснуць першымі.
17 Пасля мы, пакінутыя жывымі, будзем падхоплены на аблоках разам з імі насустрач Пану ў паветра, і гэтак назаўсёды будзем з Панам.
18 Таму заахвочвайце адзін аднаго гэтымі словамі.

 

1 Фессалоникийцам 4 глава в переводах