Читай и изучай
Библия » Пераклад П. Татарыновіча
1 Коринфянам 15 глава
16 глава »
1 Прыпамінаю вам, браты, Эванэлію, што я вясьціў вам, якую вы й прынялі ды ў якой і стаіце;
2 каторай і збавіцеся, калі захаваеце яе такою, якую вясьціў я вам, калі толькі не надарма уверылі.
3 Бо перш усяго я пераказаў вам тое, што і сам прыняў быў: што Хрыстус умёр за нашыя грахі паводле Пісання,
4 і што Ён быў пахаваны ды трэцяга дня згробуўстаў паводле Пісання,
5 ды што зьявіўся Кэфасу і дванаццацём.
6 Потым відзелі Яго болей, чым пяцьсот асоб разам, зь якіх бальшыня й дагэтуль жывуць, некаторыяж паўміралі.
7 Пасьля зьявіўся Якубу дый усім Апосталам.
8 Наапошку-ж па ўсіх, як якому неданоску, зьявіўся і мне;
9 я бо найменшы з Апосталаў, я не дастойны называцца Апосталам бо прасьледаваў Божую Эклезію.
10 З ласкі тоьлкі Божай я ёсьць тым, чым ёсьць, і ласка Яго ня была ў-ва мне дарэмнаю; бо-ж я працаваў болей за іх усіх; дый не я, але ласка Божая зы мною.
11 Але ці я, ці яны, тое самае прапаведваем і вы ў тое самае уверылі.
12 Калі-ж аб Хрыстусе апавяшчаецца, што Ён згробуўстаў, дык якжа могуць некаторыя з вас казаць, што няма згробуўстання умёршых?
13 Калі бо няма згробуўстання умёршых, дык і Хрыстус ня ўстаў з гробу;
14 а калі ня згробуўстаў Хрыстус, дык дарэмнае навучанне нашае, дарэмная вера вашая.
15 І мы тады аказалісяб непраўдзівымі сьветкамі Бога, бо сьветчыліб супроць Бога, што ён ускрасіў Хрыстуса, Якога не ўскрасіў, калі умёршыя не ўстаюць з гробу.
16 Бо-ж калі умёршыя не ўстаюць з гробу, дык не ўстаў і Хрыстус.
17 А як ня ўстаў з гробу Хрыстус, дык дарэмная вера вашая: вы яшчэ ў грахох вашых;
18 дый і ўмёршыя ў Хрыстусе пагінулі.
19 Калі мы толькі ў гэтым жыцьці на Хрыстуса спадзяёмся, дык мы найнешчасьлівейшыя з усіх людзей.
20 Але-ж Хрыстус такі згробуўстаў — першанец між паснуўшымі.
21 Як сьмерць бо праз чалавека, гэтак і згробуўстанне праз чалавека.
22 І як у Адаме ўсе паміраюць, гэтак у Хрыстусе ўсе ажывуць;
23 ды кажны сваім ладам: першанец Хрыстус, потым тыя што Хрыстусавы, веручыя ў прыйсьцё Ягонае.
24 І ўрэшце — канец: калі-то Ён перадасьць Валадарства Богу й Айцу, зліквідаваўшы ўсякае ўладзтва, гаспадараванне й сіламоц;
25 яму бо належыцца Валадарэнне, дакуль не паложыць усіх ворагаў пад ногі свае. (Пс. 109:1).
26 Іскарэнена будзе апошняя непрыяцелька — сьмерць;
27 ўсё бо падножжам ног Ягоных; калі-ж гаворыцца: Яму ўсё падданае, дык бяссумніўма — апрача Таго, Каторы Яму ўсё падуладніў.
28 І як ужо ўсё Яму будзе падуладнена, тады і сам Сын будзе падлягаць Таму, Які ўсё Яму падуладніў, каб быў усё у-ва ўсім.
29 Інакш бо — штож робяць тые, што прыймаюць хрост за памёршых? Калі памёршыя зусім не згробаштаюць, дык нашто тады хрысьціцца за іх?
30 Нашто і нам у кажнай хвіліне на небясьпеку выстаўляцца?
31 Я кажны дзень выстаўляюся на сьмерць як праўдай ёсьць, што вы, браты, слава мая…ў Хрыстусе Езусе, Усеспадару нашым.
32 Каліб я, палюдзку бяручы, ходаўся з зьвяр’ём у Эфэзе, дык што мне з таго за карысьць, калі ўмерлыя не згробуўстануць? Ежма тады й пійма, бо-ж узаўтра памром.
33 Ня дайце сябе зводзіць: благія гутаркі псуюць добрыя звычаі.
34 Ацьверазецеся належна ды не грашэце; на сорам вам кажучы — некаторыя з вас ня знаюць Бога.
35 Але мо скажа хто: “Якжа памёршыя згробуўстануць? Ды ў якім целе прыйдуць?”
36 Някемлівыя. Тое што ты сееш, не ажывіць, калі перш ня умре.
37 І тое, што засяваеш, ня ёсьць будучае цела, а голае зерне, напрыклад, пшанічнае, ці якое іншае;
38 цела-ж яму дае Бог, водле свае волі, і-то кажнаму насенню свомае цела.
39 Ня кажнае цела адзінакавае, але інакшае цела у людзей, інакшае у быдлят, а йшчэ інакшае у птацтва, або рыбы.
40 Ёсьць і целы нябесныя, і целы зямныя, але інакшая аздобнасьць (выгляд) нябесных, а інакшая зямных.
41 Інакшая яснасьць сонца, інакшая месяца, а інакша зораў; навет зорка ад зоркі рожніцца яснасьцю.
42 Гэтак вось і згробуўстанне ўмёршых: сеецца, каб сатлела, а ўстае нетлае;
43 сеецца ў паніжэнні, а ўстане ў хвале; сееццанемачы, а паўстане ў магуцтве;
44 сеецца цела жывёлы, а ўстане цела духовае; бо калі ёсьць цела жывёльнае, дык ёсьць і духовае.
45 Гэтак і напісана: Стаўся першы чалавек Адам душою жывою, (Быць. 2:7) а апошні Адам — жыцьцятворчым духам.
46 Але ня духовае перш, а — жывёльнае, духовае потым.
47 Першы чалавек із зямлі, ён зямны; а другі чалавек — зь неба.
48 Які зямны, гэткія й зямныя; а які небесны, гэткія й нябесныя;
49 як, восьжа, мы насілі абраз зямнога, гэтак насем і абраз нябеснага.
50 І скажу вам тое, браты, што цела і кроў ня могуць унасьледзіць валадарства Божага, ані тла не унасьледзіць нетласьці.
51 Звяшчаю ось тайніцу вам: ня ўсе мы памром, але ўсе пераменімся —
52 адразу, вомірг, пры апошняй трубе: бо зайграе труба і мяртвыя згробуўстануць нетлымі ды мы пераменімся.
53 Бо-ж трэба гэтай трухлі ахінуцца ў нетлю, і сьмяротнаму гэтаму ахінуцца ў несьмяротнасьць.
54 І як гэнае трухлявае прыадзенецца ў нетласьць, а гэнае сьмяротнае адзенецца ў несьмяротнасьць, тады зьдзейсьніцца напісанае слова: Смерць ахлынёная перамогаю (Із. 25:8).
55 Дзе тваё джала, сьмерць?
56 Джалам сьмерці ёсьць грэх, а сілаю граху — Закон.
57 Богу падзяка, які даў нам перамогу праз Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса!
58 Гэтак вось, браты мае мілыя, будзьце цьвёрда-стойкімі, у дзеле Божым заўсёды спасьцейлівымі, ведаючы, што мазоль ваш не дарэмны перад Богам.

 

1 Коринфянам 15 глава в переводах