Библия » Пераклад Сабілы і Малахава
Псалтирь 8 глава
1 Кіраўніку хору: на Гацкі лад. Псальм Давідавы.
2 Ягова, Валадару наш! Як велíчна Імя Тваё па ўсёй зямлі! Ты славу Тваю ўзьнёс панад Нябёсы!
3 Праз вусны малых дзетак і нямаўлятак зладзіў Ты Сабе хвалу насуперак Тваім уціскальнікам, каб прымусіць да маўчаньня ворага ды мсьціўцу.
4 Калі я разглядаю Нябёсы Твае, твор Пальцаў Тваіх, ды месяц і зоркі, якія Ты заснаваў,
5 (я думаю): што ёсьць чалавек, што Ты па́мятаеш аб ім, і Сын Чалавечы, што Ты пастаянна зь Ім?
6 Ня шмат Ты паменшыў Яго перад Богам, ды славай і чэсьцяй ахутаў Ты Яго,
7 і зрабіў яго гаспадаром над творамі Рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму;
8 авечак і валоў усіх, ды зьвяр’ё палявое,
9 птахаў нябёсных і рыбаў у моры — і ўсё, што ходзе сьцежкамі марскімі.
10 Ягова, Валадару наш! Як велічна Імя Тваё па ўсёй зямлі.
Псалтирь 8 глава в переводах