Читай и изучай
Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Псалтирь 8 глава
9 глава »
1 Кіраўніку хору: на Гацкі* лад. Псальм Давідавы.
2 Госпадзе, Валадару наш! Як узьвялічана імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьняслася панад нябёсы!
3 Праз вусны дзетак, малых і пры грудзёх, збудаваў Ты апору супраць ворагаў Тваіх, каб замаўчалі ворагі і мсьціцелі.
4 Углядаючыся на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц ды на зоркі, што Ты панастаўляў.
5 я думаю: што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш аб ім, і сын чалавечы, што Ты даведываешся яго?
6 Ня шмат Ты паменшыў яго перад Ангеламі,** ды славай і чэсьцяй ахутаў Ты яго,
7 і зрабіў яго гаспадаром над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму:
8 авечак і валоў усіх, дый зьвяр’ё палявое,
9 птахаў пад нябёсамі й рыбаў у моры — і ўсё, што ходзе сьцежкамі марскімі.
10 Госпадзе, Валадару наш! Як узьвялічана імя Тваё па ўсенькай зямлі!

 

Псалтирь 8 глава в переводах