Библия » Пераклад Сабілы і Малахава
1 Коринфянам 13 глава
1 Калі я гавару мовамі чалавечымі і (нават) ангельскімі, але ня маю любові, то я стаўся (як) медзь зьвінячая, альбо кімбал, які бразгае.
2 І калі маю прароцтва і ведаю ўсе тайны і (маю) усякае веданьне, і калі маю ўсю веру, так каб горы перастаўляць, а любові ня маю, (то) я — нішто.
3 І калі я раздам усе маёмасьці мае, і калі аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, то няма мне ніякай карысьці.
4 Любоў церпіць доўга, (любоў) — міласэрная, любоў ня зайздросьціць, любоў ня вывышшаецца, ня хванабэрыцца,
5 ня буяніць, ня шукае свайго, ня раздражняецца, ня заду́мвае ліха,
6 ня радуецца няправеднасьці, а радуецца разам з праўдай,
7 усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.
8 Любоў ніколі ня зьнікае, нават калі прароцтвы спыняцца, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне шчэзьне,
9 бо часткова ведаем і часткова прарочым;
10 калі ж прыйдзе дасканалае, то тады, што частковае, шчэзьне.
11 Калі я быў дзіцём, (то) гаварыў як дзіцё, думаў як дзіцё, разважаў як дзіцё, а калі (я) стаў мужчынам, то пакінуў дзіцячае.
12 Бо цяпер мы бачым у алегорыі, як праз люстэрка, а тады (убачым) яўна; цяпер я ведаю часткова, а тады пазна́ю, як і я пазна́ны.
13 Цяпер жа прабываюць (у нас) гэтыя тры: вера, надзея, любоў; а любоў зь іх — большая.
1 Коринфянам 13 глава в переводах