Библия » Пераклад Чарняўскага 2017
Псалтирь 58 глава
1 Кіраўніку хору. Паводле «Не руйнуй». Давідаў. Міктам.
2 Ці на самай справе, о магутныя, прамаўляеце вы справядліва, ці па праўдзе судзіце вы сыноў чалавечых?
3 Між іншым, чыніце вы ў сэрцы несправядлівасці, на зямлі рукі вашыя спараджаюць раз’ятранасць.
4 Адлучаны грэшнікі ад улоння, зблукалі ад самага чэрава тыя, што прамаўляюць фальшыва.
5 Атрута іх падобная да змяінай, быццам у глухой гадзюкі, што закрывае вушы свае,
6 якая не пачуе голасу заклінальнікаў і чараўніка, спрактыкаванага ў заклінанні.
7 Божа, скрышы ім зубы ў іх роце, выламі клыкі ў ільвятаў, Госпадзе.
8 Хай сплывуць яны, як вада імклівая, бы трава стаптаная, хай ссохнуць.
9 Быццам слімак, што знікае, марнеючы, быццам выкідыш жанчыны, які не бачыць сонца.
10 Перш чым катлы вашыя адчуюць крушыннік, што гарыць, быццам жывы, — так, быццам полымя гневу паглыне іх.
11 Весяліцца справядлівы, калі ўбачыць пакаранне, ён мые свае ногі ў крыві грэшніка.
12 І скажа чалавек: «Ёсць плён для справядлівага, усё ж такі ёсць Бог, Які судзіць іх на зямлі».
Псалтирь 58 глава в переводах