Библия » Пераклад Чарняўскага 2017
Осия 3 глава
1 Вось жа, Госпад сказаў мне: «Ідзі яшчэ і палюбі жанчыну, каханую мужам, але чужаложную, як любіць Госпад сыноў Ізраэля, а яны глядзяць на чужых багоў і любяць аладкі з разынкамі».
2 І купіў я сабе за пятнаццаць срэбранікаў, за гамэр ячменю і за паўгамэра аўса яе,
3 і сказаў ёй: «Многія дні будзеш чакаць мяне, не чужалож і не будзь з іншым, і не прыйду я да цябе».
4 Бо многія дні сыны Ізраэля будуць заставацца без цара, і без князя, і без ахвяры, і без каменя, і без эфода, і без тэрафіма.
5 Але пасля таго навернуцца сыны Ізраэля і будуць шукаць Госпада, Бога свайго, і Давіда, цара свайго, і з пашанай будуць ставіцца да Госпада і да Яго дабра ў канцы дзён.
Осия 3 глава в переводах