Читай и изучай
Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Псалтирь 25 глава
26 глава »
1 Псальм Давідавы. Да Цябе, Госпадзе, узьнімаю я душу маю.
2 Божа мой! На Цябе спадзяюся; ня дай жа мяне асароміць, ня дай ворагам маім быць нада мной пераможцамі.
3 Бо-ж ніколі ня будуць асаромлены ўсе, што на Цябе спадзяюцца; асаромлены будуць тыя, што адступаюцца без дай прычыны.
4 Госпадзе, пакажы мне шляхі Тваі, навучы, дзе сьцежкі Твае.
5 Дай мне хадзіці ў праўдзе Тваёй і навучы; бо Ты ёсьць Бог, Які мяне ўспамагае: на Цябе спадзяюся заўсёды.
6 Прыпомні аб міласэрнасьці Тваёй, Госпадзе, ды аб ласках Тваіх, бо яны ад вякоў.
7 Аб грахох моладасьці маёй ды аб праступках маіх не ўспамінай: успомні аба мне паводле ласкавасьці Тваёй, паводле дабраты Тваёй, Госпадзе!
8 Госпад добры й справядлівы, дык паказуе дарогу грэшнікам.
9 Ён вядзе пакорных да праўды і ўбогім сьцежкі Свае паказуе.
10 Усе шляхі Гасподнія — ласка ды праўда для тых, што заховываюць запаведзь Яго і аб’явы Ягоныя.
11 Дзеля іменьня Твайго, Госпадзе, даруй мне віну маю, бо-ж надта яна вялікая!
12 Хто ёсьць чалавек, што Госпада баіцца? Яму Ён пакажа дарогу, якую выбраць яму.
13 Душа яго бытаваціме ў шчасьці, а насеньне ягонае зямлю ў спадчыну дастане.
14 Тайна Госпада выяўляецца тым, што баяцца Яго, і запаведзь Сваю ім Ён абвяшчае.
15 Вочы мае заўсёды на Госпада ўзіраюцца, бо Ён выцягне з сеці ногі мае.
16 Зірні на мяне і зьлітуйся нада мною, бо адзінокі я й уцісьнёны.
17 Тузе сэрца майго дай прастору і вывядзі мяне з бедаў маіх!
18 Глянь на мукі мае і нядолю маю і даруй мне ўсе грахі мае!
19 Глянь на ворагаў маіх, як многа іх, ды як мяне ненавідзяць яны несправядліва!
20 Захавай душу май і спасі мяне, каб ня быў я асаромлены, бо ў Цябе я шукаю прыпынку.
21 Няхай захаваюць мяне нявіннасьць і справядлівасьць, бо на Цябе спадзяюся.
22 О, Божа! Выбаў Ізраіля з усіх бедаў ягоных!

 

Псалтирь 25 глава в переводах